Марфэміка
Марфэ́міка — разьдзел мовазнаўства, які вывучае структуру слова, яго структурныя часткі — марфэмы, іх віды, будову і спалучальнасьць у слове ці славаформе.
Гісторыя марфэмікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У самастойную галіну навукі марфэміка вылучылася толькі ў 1960—1980-я гады. Дагэтуль марфэміка ўкроплівалася ў марфалёгію ці этымалёгію.
Прадмет дасьледаваньня марфэмікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадмет дасьледаваньня — марфэмная будова слова й структурныя часткі слова (марфэмы). Пры гэтым марфэмная будова слова вывучаецца адначасова й з фармальнага, і з сэмантычнага боку.
Задачы марфэмікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Задачы марфэмікі:
- вывучэньне й дасьледаваньне марфэмнай будовы словаў;
- вывучэньне марфэмы як структурнай часткі слова з пункту гледжаньня яе формы й зьместу;
- вывучэньне герархіі марфэмаў: пасьлядоўнасьць разьмяшчэньня марфэмаў у слове, іх набор у мове, статус марфэмаў як моўных адзінак;
- асаблівасьці спалучэньня марфэмаў у слове;
- дасьледаваньне марфэмаў з пункту гледжаньня прадуктыўнасьці (частотнасьці ўжываньня) і рэгулярнасьці іх у мове;
- дасьледаваньне эмацыйна-стылістычнай афарбоўкі словаў.
Сувязь марфэмікі зь іншымі разьдзеламі мовазнаўства
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сувязь са словаўтварэньнем
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сувязь марфэмікі са словаўтварэньнем асабліва цесная. Сувязным зьвяном паміж імі зьяўляецца слова. Марфэмы існуюць толькі ў складзе слова і выдзяляюцца толькі са словаў, а ўтварэньне новых словаў адбываецца на базе словаў і марфэмаў.
Сувязь зь лексыкалёгіяй
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кожнае новае ўтворанае слова ўключаецца зь лексычны слоўнік мовы, а лексычны слоўнік мовы — аб’ект дасьледаваньня лексыкалёгіі.
Сувязь з марфалёгіяй
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кожнае слова належыць да пэўнай часьціны мовы. Вывучэньнем часьцінаў мовы займаецца марфалёгія. Кожная часьціна мовы мае свае ўнівэрсальныя і спэцыфічныя марфэмы, якія ўдзельнічаюць ва ўтварэньні новых словаў.
Сувязь з артаграфіяй
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адзін з сучасных прынцыпаў беларускай артаграфіі называецца марфалягічны. Ён патрабуе графічнай аднастайнасьці перадачы марфэмаў на пісьме незалежна ад іх вымаўленьня.
Сувязь з фанэтыкай
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Спалучэньне марфэмаў у слове заснаванае на фанэтычных законах і суправаджаецца фанэтычнымі зьявамі (чаргаваньне).
Сувязь з этымалёгіяй
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У працэсе гістарычнага разьвіцьця мовы марфэмная структура словаў можа зьмяняцца (спрошчвацца).
Сувязь з сынтаксісам
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На базе словазлучэньняў утвараюцца складаныя словы.
Сувязь з фразэалёгіяй
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ад устойлівых выразаў утвараюцца словы (скаліць зубы — скалазуб).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская граматыка: У 2 ч. — Мн: Навука і тэхніка. — Ч. 1. Фаналогія. Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск, 1985.
- Граматыка беларускай мовы. У 2 т. Т. 1. Мінск: Навука і тэхніка, 1962.