Перайсьці да зьместу

Маруга (возера)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Маруга
Краіна Беларусь
Плошча 0,97 км²
Плошча вадазбору 11,5 км²
Максымальная глыбіня 2,5 м
Сярэдняя глыбіня 1,3 м
Найбольшая даўжыня 0,81 км
Найбольшая шырыня 0,71 км
Вышыня над узроўнем мора 137,8
Аб’ём вады 0,46 млн. м³
Каардынаты 55°24′38.86″ пн. ш. 26°37′30.21″ у. д. / 55.4107944° пн. ш. 26.6250583° у. д. / 55.4107944; 26.6250583Каардынаты: 55°24′38.86″ пн. ш. 26°37′30.21″ у. д. / 55.4107944° пн. ш. 26.6250583° у. д. / 55.4107944; 26.6250583
Маруга на мапе Беларусі
Маруга
Маруга
Маруга

Маруга — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Дзісны. Знаходзіцца ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці, за 36 км на паўднёвы захад ад места Браслава. Плошча паверхні возера 0,97 км². Даўжыня 0,81 км, найбольшая шырыня 0,71 км. Найбольшая глыбіня дасягае 2,5 м, сярэдняя складае 1,3 м. Аб’ём вады 0,46 млн м³.

На поўдзень ад возера стаіць мястэчка Відзы.

Катлавіна рэшткавага тыпу, акруглай формы. Схілы катлавіны вышынёй 3—4 м, ва ўсходняй частцы да 10 м. Берагі сплавінныя, на паўночным усходзе пясковыя. Мелкаводзьдзе шырокае. Дно высьцілаецца сапрапэлем, ва ўсходняй і паўночнай частках да глыбіні 1 м трапляюцца пясковыя адклады. Цалкам зарастае, пераважна падводнай расьліннасьцю. У возера ўпадаюць 2 ручаі (у тым ліку зь Відзаўскага возера) і выцякае рака Маруга.

У возеры водзяцца карась, лінь, акунь, шчупак, плотка ды іншыя рыбы[1].

  1. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 3: Катэнарыя ― Недайка / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. С. 305.