Перайсьці да зьместу

Кацярына I

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Марта Скаўронская»)
Кацярына I
Марта Самуілаўна Скаўронская
Партрэт Кацярына I Жан-Марка Нацье (1717 г.)
 2-я імпэратрыца ўсерасейская
28 студзеня (8 лютага) 1725 — 6 (17 траўня) 1727
Каранацыя 7 (18) траўня 1724 (як імпэратрыца-супруга)
Папярэднік Пётар I
Наступнік Пётар II
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Марта Самуілаўна Скаўронская
Нарадзілася 15 красавіка 1684, Рынген, Лівонія (меркавана)
Памерла 17 траўня 1727 (43 гады), Санкт-Пецярбург
Пахаваная Петрапаўлаўскі сабор, Санкт-Пецярбург
Нашчадкі Ганна Пятроўна
Лізавета Пятроўна
Пётар Пятровіч
Натальля Пятроўна
Дынастыя Раманавы (па шлюбу)
Сужэнец 1) Ёган Крузэ (альбо Рабэ)
2) Пётар I
Бацька па найбольш распаўсюджанай вэрсіі Самуіл Скаўронскі
Маці меркавана (Ганна-)Даратэя Ган[3]
Узнагароды
Ордэн Сьвятога апостала Андрэя Першазваннага
Ордэн Сьвятога апостала Андрэя Першазваннага
Ордэн Сьвятой Кацярыны I ступені
Ордэн Сьвятой Кацярыны I ступені
Ордэн Сьвятога Аляксандра Неўскага
Ордэн Сьвятога Аляксандра Неўскага
Подпіс

Кацярына I (Ма́рта Скаўро́нская, Кацяры́на Аляксе́еўна Міха́йлава; 1684—1727) — расейская імпэратрыца з 1721 як жонка дзейнага імпэратара, з 1725 як кіруючая гасударыня; другая жонка Пятра I, маці імпэратрыцы Лізаветы Пятроўны.

Па найбольш распаўсюджанай вэрсіі сапраўднае імя Кацярыны — Марта Самуілаўна Скаўронская, пазьней ахрышчаная Пятром I пад новым імем Кацярына Аляксееўна Міхайлава. Яна нарадзіліся ў сям’і латыскага селяніна паходжаньнем з ваколіцаў Кегумсу[a]. Падчас яе кіраваньня расейскі ўрад пачаў выкупаць з прыгоньніцтва ў памешчыкаў Беларусі і Летувы братоў і сёстраў Кацярыны I[4] захоплена ў палон расейскімі войскамі, стала палюбоўніцай Пятра I, затым яго жонкай і кіруючай імпэратрыцай расейскай. У яе гонар Пятром I заснаваны ордэн Сьв. Кацярыны (у 1713) і названы Кацярынскі палац у Царскім Сяле (збудаваны пры яе дачцы Лізавеце).

  1. ^ а б Екатерина I Алексеевна (рас.) // Энциклопедический словарьСПб: Брокгауз — Ефрон, 1894. — Т. XIа. — С. 569—570.
  2. ^ а б Екатерина I // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  3. ^ О. И. Хоруженко. О происхождении императрицы Екатерины I // Европейские монархии в прошлом и настоящем. М., Алетейя, 2001, с. 146  (рас.)
  4. ^ https://web.archive.org/web/20091126073411/http://www.belta.by/ru/bel/culture/knoun
  1. ^ Па іншай вэрсіі Кацярына I была родам зь беларускіх сялянаў Менскага ваяводзтва, прыгонных магнатаў роду Сапегаў

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кацярына Iсховішча мультымэдыйных матэрыялаў