Перайсьці да зьместу

Маніфэст ліцьвінаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Маніфэст ліцьвінаў (па-ліцьвінску: Manifest lićvinaw) — праца Віктара Нагнібяды й Андрэя Юцкевіча, у якой пададзеныя этнічная тэрыторыя ліцьвінаў, іх рысы ды асаблівасьці. Маніфэст цалкам прасякнуты ідэалізмам. Праца была напісаная ў 1990-я, а набыла вядомасьць дзякуючы публікацыі ў газэце «Літванія: Зборнік матэрыялаў аб Заходняй Беларусі».

Маніфэст ліцьвінаў

Маніфэст напісаны па-беларуску кірыліцаю і па-ліцьвінску лацінкаю (са сваімі асаблівасьцямі).

  1. Da čytača
  2. “Zabłytanaja” gistoryja
  3. Lićviny i biełarusy
  4. Nacyjanalnyja “prykmiety” lićvinaw
  5. Strach pierad prawdaj
  6. Viartańnie Litvy
  1. Да чытача
  2. “Заблытаная” гісторыя
  3. Ліцьвіны і беларусы
  4. Нацыянальныя “прыкметы” ліцьвінаў
  5. Страх перад праўдай
  6. Вяртаньне Літвы
Мапа Літвы, паводле маніфэста

Беларусы (як і палякі) ў маніфэсьце ўважаюцца за братоў ліцьвінаў, вельмі роднасным, але іншым народам. Падзел на ліцьвінаў і беларусаў робіцца паводле літоўскіх і рускіх ваяводзтваў ВКЛ.

Прыкметы ліцьвіна

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўнай прыкметай ліцьвіна ў маніфэсьце называецца літоўскі дух, безь якога «ні мова, ні гісторыя, ні культура ня дасьць сілы Літве», а гэты дух надаецца Богам. Нацыянальная і гістарычная спадчына — гэта Вялікае Княства Літоўскае, а ягоныя дзеячы — нацыянальныя для ліцьвінаў. Мова ліцьвінаў уважаецца падобнай да тарашкевіцы, але з «суполкай словаў падобных да польскіх і ліцьвінскіх» (часоў ВКЛ) і засноўваецца толькі на лацінцы. Паводле маніфэста, ліцьвіны падтрымліваюць ідэалы свабоды асобы і рашуча асуджаюць любыя віды дэскрымінацыі. Таксама, паводле маніфэста, ліцьвіны цалкам падтрымоўваюць прыватную ўласнасьць.

У заўвагах падкрэсьліваецца:

Ліцьвіны — гэта не палітычная партыя, не грамадзкая арганізацыя, ня клюб, не масонская ложа, не акцыянернае таварыства, ня сэкта. Гэта — проста нацыя.

Усе 3 Статуты Вялікага Княства Літоўскага і Біблія Скарыны выйшлі кірыліцай. Аўтары ж наадварот заклікалі скарыстаць лацінку. Праз унутраную супярэчлівасьць праекту ў 2017 годзе журналіст газэты «Новы час» Валер Руселік параўнаў яго зь іншым крамлёўскім сэпаратысцкім праектам «Вейшнорыя» ў кірунку гетаізацыі нерасейцаў. Руселік заўважыў, што расейская выведка скарыстала для прыкрыцьця правакацыі шчырыя памкненьні людзей, для азначэньня якіх выкарыстоўвала абразьліва-функцыянальны тэрмін «карысныя ідыёты»(en)[1].

  1. ^ Валер Руселік. Вейшнорыя: сьмех скрозь сьлёзы // Газэта «Новы час», 14 верасьня 2017 г. Праверана 22 траўня 2020 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]