Перайсьці да зьместу

Мальмё

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мальмё
швэдз. Malmö
Мальмё
Герб Мальмё Сьцяг Мальмё
Дата заснаваньня: 1353
Горад з: XIII стагодзьдзе
Краіна: Швэцыя
Ляндскап: Сконэ
Лэн: Сконэ
Камуна: Мальмё і
Бурлёў
Мэр: Катрын Шэрнфэльт Ямэ
Плошча: 158,4 км² [1]
Вышыня: 12 м н. у. м.
Насельніцтва (2015)
колькасьць:  301 706 чал.
шчыльнасьць: 1904,71 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+46) 40
Паштовыя індэксы: 21x xx
Геаграфічныя каардынаты: 55°35′35.480″ пн. ш. 13°1′17.123″ у. д. / 55.59318889° пн. ш. 13.02142306° у. д. / 55.59318889; 13.02142306Каардынаты: 55°35′35.480″ пн. ш. 13°1′17.123″ у. д. / 55.59318889° пн. ш. 13.02142306° у. д. / 55.59318889; 13.02142306
Мальмё на мапе Швэцыі
Мальмё
Мальмё
Мальмё
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.malmo.se

Ма́льмё (па-швэдзку: Malmö) — трэці паводле велічыні горад Швэцыі, разьмешчаны на скрайнім поўдні краіны. Адміністрацыйны цэнтар лэну Сконэ і найбуйнейшы горад аднайменнага ляндскапу, а таксама цэнтар камуны Мальмё.

Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 301 706 чалавек, прычым доля замежнікаў складае 39,41% (найвышэйшы паказьнік сярод гарадоў Швэцыі).

У XII стагодзьдзі на месцы сучаснага Мальмё існавала вёска (у той час гэтыя землі належылі Даніі). У XIII стагодзьдзі на беразе праліву Эрэсунд быў закладзены горад, які атрымаў назву гэтай вёскі. У XIV стагодзьдзі Мальмё паступова становіцца больш значным за суседні Люнд горадам. У 1658 годзе, у выніку дацка-швэдзкай вайны, Мальмё, як і ўвесь Сконэ, адыходзіць да Швэцыі. У другой палове XIX стагодзьдзя горад індустрыялізуецца і пачынае хутка расьці, і ўжо на пачатку XX стагодзьдзя становіцца трэцім паводле велічыні горадам Швэцыі. З 1970-х да сярэдзіны 1990-х гадоў Мальмё перажывае некалькі крызісаў, аднак у сувязі з будаўніцтвам Эрэсундзкага мосту, які аб’яднаў горад са сталіцай Даніі Капэнгагенам, зьявілася шмат новых працоўных месцаў, і становішча стала апошнім часам паляпшацца.

  • Царква Санкт-Пэтры (Сьв. Пятра, XIV ст.)
  • Фартэцыя Мальмёгус (1520-я гады)
  • Ратуша (1546 г.) на Вялікім пляцы (Stortorget)
  • Малы пляц (Lilla torget, 1590-я гады) — са шматлікімі рэстранчыкамі й кавярнямі
  • Царква Санкт-Каролі (1880-я гады)
  • Аптэка Ільва (1890-я гады)
  • Эрэсундзкі мост (1995—2000 гады)
  • Turning Torso (2001—2005 гады) — найвышэйшы будынак у Швэцыі (наведваньне для турыстаў немагчыма, бо зьяўляецца жылым)
  1. ^ Kommunarealer den 1 January 2012 (швэд.). Statistics Sweden (30 траўня 2012). Праверана 1 сьнежня 2015 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мальмёсховішча мультымэдыйных матэрыялаў