Малачайныя
Выгляд
Малачайныя | |
Euphorbia antiquorum — лектотып | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
Атрад | Мальпігіякветныя (Malpighiales) |
Сямейства | Малачайныя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Euphorbiaceae Juss. | |
Малачайныя (Euphorbiaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 209 родоў і каля 6252 відаў[1].
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнікі гэтага сямейства — дрэвы, хмызьнякі, хмызьнячкі, ліяны, травы (аднагадовыя, двухгадовыя, шматгадовыя), вечназялёныя або лісьцеападныя. Лісьце чарговае, супротыўнае або ў кольцах, чарашковае альбо ні, з прылісткамі альбо ні. Кветкі дробныя, адзінкавыя або ў суквецьцях; чашалісьцікаў 0 або 2–12, пялёсткаў 0 або (3-)5(-6), тычачак 1–35(-1000). Плод, звычайна — каробачка. Насеньне 1 на плод[2][3].
Арэал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Распаўсюджваньне: ўмераныя і трапічныя рэгіёны ва ўсім сьвеце[2][3][4].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
- ^ а б Flora of North America. efloras.org. Праверана 02.02.2020 г. (анг.)
- ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 02.02.2020 г. (анг.)
- ^ Kew Science Plants of the World Online Праверана 02.02.2020 г. (анг.)
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |