Максімілян Кастнэр
Выгляд
| Максімілян Кастнэр | ||
|---|---|---|
| Рост | 180 см[1] | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Грамадзянства | ||
| Дата нараджэньня | 3 студзеня 1993 (33 гады) | |
| Месца нараджэньня | ||
| Клюб | Рэд Бул | |
| Выступаў за | ||
| Гульнявая кар’ера | 2011 — цяпер | |
Максіміля́н Ка́стнэр (па-нямецку: Maximilian Kastner; нар. 3 студзеня 1993 году) — нямецкі хакеіст, нападнік клюбу «Рэд Бул» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны[2]. Пачаў кар’еру ў клюбе «Рысэрзээ» роднага Гарміш-Партэнкірхэну. У складзе клюбу гулец браў удзел у розыгрышах другога і трэцяга дывізіёну. У сакавіку 2015 году ўпадабаўся клюбу «Рэд Бул» з элітнага дывізіёну. Поруч з клюбам некалькі разоў станавіўся чэмпіёнам Нямеччыны.