Перайсьці да зьместу

Пастрыжыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Выява першай стрыжкі ў цырульніка

Пастры́жыны — у традыцыйнай славянскай культуры абрад рытуальнага абразаньня хлапечых валасоў на гадавіну нараджэньня, злучаны з наданьнем яму імені. Традыцыю можна аднесьці да разраду пераходных абрадаў(d) або жыцьцёвых вехаў(d).

Абрад выконвала родныя маці, бацька або адзін з хросных бацькоў. Дзіця садзілі на пакрыты кажухом услон і састрыгалі валасы сьпярша на макушцы, а пасьля ўсе астатнія. Выкідаць валасы «абы-дзе» звычай забараняў. Іх ці спальвалі, ці кідалі на ваду, ці закладалі ў сьцяну, дзьверы або страху[1]. Пасьля пастрыжэньня ладзілі невялікае застольле.

Паводле народнага меркаваньня, калі пастрыгчы дзіця раней за год, яно ўсё жыцьцё пражыве ў галечы або будзе мець кароткую памяць.

Пастрыжыны таксама праводзілі, калі дзіцяці спаўнялася 7 гадоў; яны сымбалізавалі пераход у «малалецтва». Адгэтуль сын меў права насіць порткі[2], станавіўся паўнапраўным членам сям’і і пераходзіў з-пад апекі маці пад выхаваньне бацькі[3].

Для дзяўчынак існавала адмена пастрыжын — «заплеціны». Ладзіўся праз 5 гадоў пасьля нараджэньня. Гэта ўрачыстае заплятаньне накрыж першых косак. Для гэтага абраду запрашалі хросную маці, якой даравалі калача і хустку.

Пастрыжыны ідуць у шэрагу такіх традыцый агульначалавечай практыкі сымбалічнага прыняцьця падлеткаў у грамаду, як абразаньне, рытуальнае калечаньне ды інш[4]. Звычай практыкуецца і да нашага часу як своеасаблівы сымбал падпарадкаваньня вышэйстаячай уладзе. Пастрыгаюць, напрыклад, навабранцаў у войска, што зьяўляецца непасрэдным працягам рыцарскай традыцыі. У праваслаўнай царкве асобы, якія паступаюць у манастыр, таксама прымаюць манаскі пострыг(d).

Гай Юліюс Цэзар назіраў падобную практыку ў галаў, што занатаваў у мэмуарах «Нататкі пра Гальскую вайну». Малыя хлопцы не маглі зьяўляцца на публіцы ў прысутнасьці бацькі да дасягненьня веку, у якім станавіліся здатнымі ваяваць[5].

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Якубінская, А. Дз. Традыцыйная ўнутрысямейная абрадавая сацыялізацыя дзяцей у беларускіх сялян у другой палове XIX — першай палове XX ст. // под ред. В. А. Божанова, С. В. Боголейши. Сборник научных трудов сотрудников кафедры „История, мировая и отечественная культура“ БНТУ. — Минск: БНТУ, 2018. — С. 167—175.
  2. Крыўска-Беларускі іменнік // пад ред. В. Ластоўскага і К. Дуж-Душэўскага. Крывіч = Kryvič: месячнік літэратуры, культуры і грамадзкага жыцьця. — Коўна: 1923. — № 6. — С. 34—43.
  3. Józef Kostrzewski, Kultura prapolska, Warszawa 1962, s. 419.
  4. Aleksander Brückner, Tysiąc lat kultury polskiej, tom 1, Paryż 1956, s. 97.
  5.  Cezar, Gajusz Juliusz. Commentarii rerum gestarum belli Gallici, rozdział 6, księga 6, dział XVIII. — 59 да н. э.. — С. 126.
  • Енциклопедія українознавства для школярів і студентів. — Донецьк: Сталкер, 2000. — 496 с.
  • Постриги // Українська мала енциклопедія : 16 кн. : у 8 т. / проф. Є. Онацький. — Буенос-Айрес: Накладом Адміністратури УАПЦ в Аргентині, 1963. — Т. 6, кн. XI : Літери Пере — По. — С. 1448—1449. — 1000 ас.
  • Пострижини // Звичаї нашого народу. Етнографічний нарис / Олекса Воропай. — Мюнхен: 1958 Т. 2. — С. 228—233.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]