Перайсьці да зьместу

Крама

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Магазын»)
крама
Падкляса адпрацоўнае месца, месцазнаходжаньне гандлёвага пункту, камэрцыйнае збудаваньне Рэдагаваць
Прызначэньнесховішча, раздробны гандаль Рэдагаваць
Частка больш агульнагараздробны гандаль Рэдагаваць

Кра́ма — адмыслова абсталяваны стацыянарны будынак або яго частка, прызначаны для продажу тавараў і абслугоўваньня пакупнікоў, і забясьпечаны гандлёвымі, дапаможнымі, адміністрацыйна-побытавымі памяшканьнямі, а таксама памяшканьнямі для прыёму, захоўваньня тавараў і падрыхтоўкі іх да продажу (складамі).

Крама зьяўляецца найбольш старажытным тыпам гандлёвага будынка на Беларусі. У дакумэнтах XVI ст. крамы часта называліся «клеткамі», «яткамі», «каморамі», што дае падставы меркаваць, што крамы паходзілі ад клецяў ці сьвірнаў. Старажытныя драўляныя крамы ўяўлялі сабою невялікі прастакутныя ці квадратныя збудаваньні накрытыя двухсхільным ці чатырохсхільным дахам. Уваход рабіўся ў тарцовай сьцяне і арентаваўся ў бок вуліцы ці плошчы, мог афармляцца слупавой падсеньню.

Азначэньне магазын зьявілася пазьней і выкарыстоўвалася ў адносінах гандлёвых збудаваньняў прызначаных для захаваньня і продажу збожжа і некаторых іншых прадуктаў харчаваньня. Магазын сумяшчаў у сабе функцыі і рысы архітэктуры крамаў, сьвірнаў і лямусаў. Меў выгляд прастакутнай у пляне пабудовы, галоўны фасад якой афармляўся слупавой галерэяй.

Крама ў Бразыліі

Існуе паняцьце фармату крамы. Гэта шэраг характарыстык, уласьцівых пэўнаму віду крамаў. Сярод такіх адметнасьцяў: плошча гандлёвай залі, колькасьць таварных пазыцыяў, узровень абслугоўваньня пакупнікоў, тэхналёгія разьмяшчэньня тавару.

Большасьць крамаў належаць да адной з наступных групаў:

Крама «Грошык» у Магілёве (2021 г.)

На пачатак 2024 году ў Беларусі налічвалася 59 826 крамаў, якія складалі 89 % усіх гандлёвых кропак краіны[1].