Вормсі
Выгляд
| Вормсі | |
Маяк на Вормсі | |
| Месца | Балтыйскае мора |
|---|---|
| Плошча | 92,93 км² |
| Найвышэйшы пункт | 12 мэтар |
| Краіна | Эстонія |
| Вобласьць | Саарэмаа |
| Насельніцтва (2003) | 399 |
| Каардынаты | 59°00′ пн. ш. 23°13′ у. д.HGЯO |
| Вормсі на мапе Эстоніі Вормсі | |
Вормсі (па-эстонску: Vormsi, па-швэдзку: Ormsö) — чацьвёрты па велічыні востраў Эстоніі пасьля Саарэмаа, Хіюмаа і Муху). Зьяўляецца часткай Маанзундзкага архіпэлягу Балтыйскага мора.
Адміністрацыйна ўваходзіць у склад павету Ляэнэмаа. Аддзелены ад вострава Хіюмаа пралівам Муху да 12 км шырынёй. Плошча 93 км². Паверхня нізінная (вышыня да 10 м). Галоўны населены пункт — Хула. Як і суседнія астравы, Вормсі малаўрадлівы, бо ўтвораны галоўным чынам вапнякамі і марскімі адкладамі антрапагэену. Глебы друзавыя і пясчаныя. Ёсьць сасновыя лясы, а па берагах зарасьнікі трысьнягу. Асноўныя галіны — рыбалоўства і рыбаперапрацоўка, земляробства, жывёлагадоўля. Насельніцтва 399 чалавек (2010).