Перайсьці да зьместу

Ліцьвін (возера)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Ліцьвін
лац. Lićvin
Краіна Беларусь
Плошча 0,19
Найбольшая даўжыня 2,25 км
Найбольшая шырыня 0,15 км
Даўжыня берагавой лініі 4,68
Каардынаты 51°57′02.0″ пн. ш. 29°29′47.0″ у. д. / 51.95056° пн. ш. 29.496389° у. д. / 51.95056; 29.496389Каардынаты: 51°57′02.0″ пн. ш. 29°29′47.0″ у. д. / 51.95056° пн. ш. 29.496389° у. д. / 51.95056; 29.496389
Ліцьвін на мапе Беларусі
Ліцьвін
Ліцьвін
Ліцьвін

Ліцьві́н — возера ў Каленкавіцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі ў басэйне ракі Прыпяць, за 22 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Каленкавічы, за 0,4 км на захад ад аграгарадка Юравічы.

Плошча паверхні возера 0,19 км². Даўжыня — 2,25 км, найбольшая шырыня — 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі — 4,68 км.

Катлавіна возера старычнага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя й умерана стромкія. Вышыня схілаў да 4 м, у паўночнай частцы да 13 м. Берагавая лінія слабазьвілістая. Берагі пяшчаныя, усходнія зьліваюцца са схіламі катлавіны. У возера ўпадаюць ручаі й мэліярацыйныя каналы. У паўднёвай частцы выцякае ручай у раку Прыпяць.

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, гусьцяра, плотка, краснапёрка, акунь, лінь, карась і іншыя віды рыб.

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 3: Катэнарыя ― Недайка / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 485 с.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 25. — 68 с. — 10 000 ас. — ISBN 978-985-508-107-5 (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]