Літамержыцы
| Літамержыцы па-чэску: Litoměřice | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Першыя згадкі | 1219[3] | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Кіраўнік адміністрацыі | Радэк Лёвы[d][4] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 136 м | ||||
| Часавы пас | UTC+1 і UTC+2 | ||||
| Каардынаты | 50°32′03″ пн. ш. 14°07′58″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 412 01[7] | ||||
| Нумарны знак | U | ||||
| Узнагароды | |||||
| Сайт | litomerice.cz | ||||
| Літамержыцы на мапе Чэхіі Літамержыцы | |||||
Літамержыцы (па-чэску: Litoměřice [ˈlɪtomɲɛr̝ɪtsɛ]), Ляйтмэрыц (па-нямецку: Leitmeritz) — старажытны горад у Чэхіі, разьмешчаны ў даліне рэкаў Лабы (Эльбы) і Огржэ, прыкладна за 72 км ад Прагі. Колькасьць насельніцтва на 2004 год складала 25 687 чалавек.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Афіцыйнай датай заснаваньня гораду лічыцца 1057 год, калі князь Спытыгнеў II заснаваў тут базыліку ў раманскім стылі, на месцы якой у XVII стагодзьдзі ўзьвялі катэдру сьвятога Стэфана. У X—XII стагодзьдзях Літамержыцы ўваходзілі ва ўладаньні дынастыі Пржэмысловічаў, якія, аднак, даравалі яго шляхетнаму роду Вэршоўцаў разам з горадам Жатэц за ваенныя і палітычныя заслугі (да 1108 году).
У XIII стагодзьдзі Літамержыцы сталіся культурным цэнтрам краю. У прыватнасьці, тут узьніклі рэзыдэнцыі францысканскага і дамініканскага манаскіх ордэнаў. Горад паступова забудоўваўся мураванымі дамамі. У XV—XVI стагодзьдзях места асабліва актыўна забудоўвалася. Цягам шматлікіх стагодзьдзяў пераважнымі галінамі эканомікі Літамержыцаў заставаліся рамёствы, гандаль, вінаробства і рачны транспарт. У XIX стагодзьдзі тут пачала разьвівацца харчовая прамысловасьць. На сёньня ў Літамержыцах ладзяцца сельскагаспадарчыя выставы пад назвай «Гарод Чэхіі».
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад славіцца Катэдрай Сьвятога Стэфана, касьцёламі Сьвятога Войцеха і Сьвятога Вацлава, касьцёл Усіх Сьвятых, езуіцкая і дамініканская катэдры, касьцёл капуцынаў, сынагога. Непадалёк ад гораду месьціцца Клашцерац над Огржы, высокі ўзгорак Радабіл і былы падземны вайсковы завод Трэцяга райху Б5-Рыхард.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ archINFORM (ням.) — 1994.
- ↑ Aligned ISNI and Ringgold identifiers for institutions (анг.) // zenodo — 2017. — doi:10.5281/ZENODO.758080
- ↑ Jakl L. Jak stará jsou česká města? Legendy a fakta. (чэс.) // iDNES.cz — 2011.
- ↑ Novým starostou je Löwy. Po boku má sestru Rožcovou s úvazkem v nemocnici
- ↑ Český statistický úřad Malý lexikon obcí České republiky – 2017 — Český statistický úřad, 2017.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích – k 1. 1. 2025 (чэс.) — Praha: ČSÚ, 2025.
- ↑ Рэестар тэрытарыяльнай ідэнтыфікацыі, адрасоў і нерухомасьці
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт Архівавана 29 траўня 2008.