Лявон Міхал Радзівіл
Лявон Міхал Радзівіл | |
Герб «Трубы» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 11 красавіка 1722 |
Памёр | 7 сакавіка 1751 |
Род | Радзівілы |
Бацькі | Міхал Антоні Радзівіл Марцыяна зь Сясіцкіх |
Жонка | Ганна з Мыцельскіх |
Дзеці | Мікалай, Мацей |
Лявон Міхал Радзівіл (11 красавіка 1722, места Нясьвіж Наваградзскага павету — 7 сакавіка 1751[1]) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Стражнік польны літоўскі (з 1750).
Валодаў маёнткамі ў Наваградзкім ваяводзтве, а таксама Шыдлоўцам у Польшчы.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў, сын Міхала Антонія і Марцыяны зь Сясіцкіх. Выхоўваўся сваякамі — Міхалам Казімерам «Рыбанькам» і ягонай жонкай Францішкай Уршуляй зь Вішнявецкіх.
16 лютага 1744, паводле волі апекуноў, ажаніўся з кузынай Францішкі Ўршулі Ганнай з Мыцельскіх (1729—1771). Меў зь ёй сыноў Мікалая (1746—1795), Міхала (памер у маленстве) і Мацея (1749—1800), а таксама дачку Тэафілію Магдалену.
Хваравіты зь дзяцінства, памёр заўчасна.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Leon Michał ks. Radziwiłł na Nieświeżu h. Trąby (ID: dw.13552) (пол.). Genealogia Potomków Sejmu Wielkiego. Праверана 2 ліпеня 2012 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лявон Міхал Радзівіл — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў