Перайсьці да зьместу

Люцыя Попава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Люцыя Попава
Дата нараджэньня 12 лістапада 1939(1939-11-12)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 16 лістапада 1993(1993-11-16)[3] (54 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці рак мозгу[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак опэрная сьпявачка
Жанры опэра
Вакал каляратурнае сапрана[d]
Інструмэнты голас[d]
Лэйблы EMI[d], EMI Classics[d], Decca Records[d], Нямецкі грамафон[d] і Philips Records[d]
Узнагароды

Лю́цыя По́пава (па-славацку: Lucia Poppová), у замежжы Люцыя Поп (Lucia Popp; 12 лістапада 1939, Загарская Вэс — 16 лістапада 1993, Мюнхэн)[5] — славацкая опэрная сьпявачка (сапраністка)[5][6].

Нарадзіліся ў сям’і інжынэра і сапрана; ад маці вучылася сьпяваць у дзяцінстве.

Сьпярша вывучала мэдыцыну ў Браціславе, аднак пасьля другога сэмэстру перавялася ў Вышэйшую школу музычнага мастацтва, навучалася ў славацкай опэрнай сьпявачкі Ганны Грушаўскай(d).

У 1963 року на запрашэньне Гербэрта фон Караяна далучылася да Аўстрыйскай дзяржаўнай опэры. У 1966 року дэбютавала ў Ковэнт-Гардэне, а праз год — у Мэтраполітэн-опэры[6]. Выступала ў Нямеччыне (Кёльн, Мюнхэн), ЗША (Нью-Ёрку), аднак усю кар’еру зьвязала зь Венскай опэрай, дзе ў 1979 року атрымала званьне камэрнай сьпявачкі(d).

Акрамя опэрных партыяў, зьнялася ў славацкім фільме пра Юрая Янашыка (1963) і ў «Вясёлых ўіндзарскіх жонках(d)» (1965).

Памерла ў Мюнхэне ад раку мозгу ў 54-гадовым веку[7][8]. Пахаваная ў браціслаўскай «Салаўінай даліне(d)»[6].

Першы муж — вугорскі піяніст і кампазытар Дзьёрдзь Фішэр[9]. У 1973 року завяла працяглыя стасункі зь Пітэрам Джонасам(d), мастацкім кіраўніком Чыкагскім сымфанічным аркестрам. Другі шлюб скончыўся разводам. У 1986 року выйшла за нямецкага тэнара Пэтэра Зайфэрта.

12 чэрвеня 2017 року ў Венская дзяржаўнай опэры ўсталяваны бюст Люцыі Попавай[10].

Выбраная дыскаграфія

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. MusicBrainz (анг.)MetaBrainz Foundation, 2000.
  2. 1 2 http://www.nytimes.com/1993/11/17/obituaries/lucia-popp-54-lyric-soprano-specialist-in-mozart-and-strauss.html
  3. 1 2 Lucia Popp // FemBio database (ням.)
  4. Evidence zájmových osob StB
  5. 1 2 Poppová, Lucia, 1939—1993 (славацк.) SK Cinema. Slovenský filmový ústav. Праверана 29 красавіка 2024 г.
  6. 1 2 3 Vongrej, Ľudovít (7 лістапада 2011) Nezabudnuteľná Lucia Popp (славацк.) Operné Korzo Праверана 29 красавіка 2024 г.
  7. Daniel Hevier ml. (12 лістапада 2019) Hviezda operného neba, ktorá nikdy nezhasla: O ťažkej chorobe Lucie Poppovej takmer nik nevedel (славацк.) Hospodárske noviny. MAFRA Slovakia. Праверана 29 красавіка 2024 г.
  8. Dvořáková, Barbora (7 сакавіка 1998) S Rudolfom Poppom, otcom opernej hviezdy Lucie Poppovej, o smrti, ale najmä o živote (славацк.) SME. Petit Press. Праверана 29 красавіка 2024 г.
  9. Peter Fisher’s work lives on (анг.) News. The Jewish Chronicle. Праверана 29 красавіка 2024 г.
  10. Juhanová, Dáša (13 чэрвеня 2017) Vo Viedenskej štátnej opere slávnostne odhalili bustu Lucie Poppovej (славацк.). Opera Slovakia. Праверана 29 красавіка 2024 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]