Люцыян
Выгляд
Люцыян | |
Lucianus | |
Род | мужчынскі |
---|---|
На іншых мовах | па-ангельску: Lucian па-італьянску: Luciano па-нідэрляндзку: па-нямецку: Luzian па-польску: Lucjan па-славацку: Ľucián па-француску: Lucien па-чэску: Lucian |
Паходжаньне | |
Ад словаў | сьвятло, яркасьць, зьзяньне |
Значэньне | які паходзіць ад Люцыя |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Люцыяна |
Памяншальная форма(-ы) | Люцік, Люшчак |
Імя па бацьку | Люцыянавіч Люцыянаўна |
Вытворныя формы | Лук’ян |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Люцыян» |
Люцыя́н — мужчынскае асабовае імя. Паходзіць ад лацінскага Lucianus, што азначае «які паходзіць ад Люцыя, належыць Люцыю».
Жаночая форма — Люцыяна.
Мяніны адзначаюцца: 7 студзеня, 11 лютага, 27 траўня і 13 чэрвеня[1].
Вядомыя носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Люцыян Жалігоўскі (1865—1947) — расейскі і польскі генэрал
- Люцыян Крашэўскі (1820—1892) — беларускі і польскі мастак, фатограф
- Люцыян Маліноўскі (1839—1898) — польскі мовазнаўца
- Люцыян Рыдэль (1870—1918) — польскі паэт, драматург
- Люцыян Хвецька (1889—1944) — беларускі каталіцкі сьвятар