Перайсьці да зьместу

Лютавер’е

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лютавер’е
Гады 2006 — дасюль
Месца ўтварэньня Менск
Мова беларуская
расейская
украінская
польская
Жанр Фолькавы мэтал
Удзельнікі Тацьцяна Маляўка
Аляксей Маляўка
Аляксей Рысухін
Зьміцер Кукс
Віктар Веранкоў
Былыя ўдзельнікі Тацьцяна Гарох
Сяргей Бузо
Артур Мартынаў
vk.com/lutavierje

«Лютавер’е» — беларускі гурт, які ўтварыўся напрыканцы 2006 году ў Менску.

У 2007 годзе гурт запісвае EP пад назвай «Рось», які пазьней выйшаў на баўгарскім лэйбле «A.F.M. Production» сумесна з «Werewolf Promotion», у фармаце спліту з гуртам «Яр».

У 2009 годзе распачынаецца праца над поўнафарматным альбомам, якая, з прычыны шматлікіх зьменаў у складзе гурту, скончылася толькі ў 2012 року. У сьнежні, у дзень зімовага сонцавароту 2012 году, альбом «Песьні Налітых Хмараў» выходзіць на маскоўскім лэйбле «Sound Age Productions»[1].

Вясной 2013 году року выпускае сынгл Lilije, які заснаваны на аднайменнай балядзе Адама Міцкевіча. З гэтага часу пачалася праца над другім поўнафарматным альбомам, які плянавалася выпусьціць восеньню-зімой 2014 году.

  • Тацьцяна Маляўка — сьпевы, скрыпка
  • Аляксей Маляўка — бас, сьпевы
  • Аляксей Рысухін — гітара
  • Зьміцер Кукс — народныя інструмэнты
  • Віктар Веранкоў — гітара
  • Тацьцяна Гарох — сьпевы
  • Сяргей Бузо — сьпевы
  • Артур Мартынаў — бубны

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]