JAR
JAR | |
Гады | 2007 — дасюль |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Карэлічы, Гарадзенская вобласьць, Беларусь |
Мова | беларуская |
Жанр | фолькавы мэтал Паганскі мэтал Блэк-мэтал |
Выдавец | «Old Railroad» «ЯРЬ productions» «A.M.F. Productions» «Werewolf Promotion» |
Удзельнікі | Агняслаў Ведрыч Яравіт |
vk.com/jar_belarus |
«JAR» (ЯР) — беларускі гурт, які грае ў жанрах паганскі мэтал, фольк-мэтал і блэк-мэтал. Усе песьні гурту выкананыя па-беларуску.
Удзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Агняслаў — бас, вакал
- Ведрыч — гітара
- Яравіт — гітара, духавыя, вакал, домра
Гісторыя гурту
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснаваны гурт ў 2007 годзе ў мястэчку Карэлічы. У жніўні таго ж году быў запісаны дэбютны дэмаальбом «Зыход», які быў выдадзены 19 чэрвеня 2008 году выдавецтвам «Old Railroad» (Беларусь) тыражом у 88 копіяў. У жніўні 2008 году быў запісаны матэрыял пад назвай «Агонь Купальскі», які ў 2009 годзе выйшаў на «ЯРЬ productions» (Расея) тыражом у 200 копіяў CD-R. Касэтны варыянт альбому быў выдадзены на лэйбле «A.M.F. Productions" (Баўгарыя).
25 лістапада 2010 року пры падтрымцы «A.M.F. Productions» і «Werewolf Promotion» (Польшча) на касэтах выходзіць 35-хвілінны сумесны альбом з гуртам «Лютавер’е» «Шчодры Вечор/Рось».
Улетку 2013 року гурт выдае другі альбом «Panavannie pahanstva».
26 лютага 2016 году ў афіцыйнай суполцы быў прэзэнтаваны сынгл «Nieviartańnie» 4 траўня таго ж году быў прэзэнтаваны новы альбом «Jatvieź». Далейшы лёс гурту невядомы, навінаў у суполцы не зьяўлялася наконт гэтага.
Потым 4 гады гурт не рабіў аніякіх навінаў, але 15 лютага 2020 року паведаміў пра будучы выпуск альбому 25 красавіка 2020 году з дапамогаю выдаўца «Hammer Of Damnation».
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зыход (2008)
- Агонь купальскі (2009)
- Шчодры вечор/Рось (2010)
- Беларусь перадусім (2012)
- Panavannie pahanstva (Панаваньне паганства, 2013)
- Nieviartańnie (Невяртаньне, 2016)
- Jatvieź (Ятвезь, 2016)
- Zvarot (Зварот, 2020)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная суполка ў сацыяльнай сетцы «У Кантакце»
- Рэцэнзія на «Jatvieź»
- Рэцэнзія на «Panavannie pahanstva»
- Заўзятарскі форум
- Невялічкі артыкул на галяндскім сайце
- Артыкул пра гурт
- Пра зьяўленьне сынгла «Nieviartańnie»
- Пра зьяўленьне альбому «Jatvieź»
- Скарочаны агляд «Jatvieź»
- Творчасьць гурту
- Песьня з надыходзячага альбому