Любамір Рэгак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Любамір Рэгак
Ľubomír Rehák
Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Славацкай рэспублікі пры Двары сьв. Якуба ў Лёндане
жнівень 2015 — цяперашні час
Наступнік: Міраслаў Улахаўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 24 лютага 1970 (49 гадоў)
Топальчаны
Сужэнец: Дана Рэгакава
Дзеці: 2
Адукацыя: Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных зносін

Лю́бамір Рэ́гак (па-славацку: Ľubomír Rehák; нар. 24 лютага 1970, Топальчаны) — славацкі дыплямат, амбасадар Славаччыны ў Вялікай Брытаніі (з 2015). Магістар, доктар філязофіі.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Любамір Рэгак у 1992 року скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных зносін, у 1997 абараніў у ім дысэртацыю і атрымаў званьне доктара філязофіі.

Дыпляматычную службу пачаў у Міністэрстве замежных справаў Славаччыны ў Браціславе.

Жанаты, мае двух дзяцей[1]. Валодае ангельскай, маскальскай і партугальскай мовамі, размаўляе таксама па-француску, гішпанску, беларуску і польску.

Дыпляматычная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1993—1998 Масква, Расея: асабісты сакратар амбасадара
  • 1999—2003 Лісабон, Партугалія: намесьнік амбасадара
  • 2004—2006 Браціслава, Славаччына: эўрапейскі карэспандэнт — каардынатар у галіне агульнай замежнай і бясьпечнай палітыкі Эўрапейскага Зьвязу
  • 2006—2008 Менск, Беларусь: амбасадар Славаччыны ў Беларусі. У другой палове 2007 выконваў таксама функцыі прадстаўніка Эўрапейскага Зьвязу ў Беларусі
  • 2008—2009 Брусэль, Бэльгія: амбасадар — прадстаўнік Славаччыны ў Камітэце Эўразьвязу па палітыцы і бясьпецы
  • 2010—2011 Браціслава, Славаччына: генэральны старшыня палітычнага аддзелу Міністэрства замежных справаў Славаччыны
  • 2011—2015 Астана, Казахстан: Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар у Казахстане і Кыргыстане[2]
  • 2015 — Лёндан, Вялікабрытанія: Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар пра Двары сьвятога Якуба (афіцыйнае найменьне каралеўскага двара манарха Аб’яднанага каралеўства Вялікай Брытаніі і Паўночнай Ірляндыі)[1]

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Ľubomír REHÁK(славацк.) Veľvyslanec. Veľvyslanectvo Slovenskej republiky v Londýne (7 сакавіка 2016). Праверана 5 лютага 2019 г.
  2. ^ Ľubomír Rehák(славацк.) veľvyslanci. Osobnosti.sk. Праверана 5 лютага 2019 г.
  3. ^ Slovak Ambassador in London became European Diplomat of the Year(славацк.). sme.sk (26 красавіка 2017). Праверана 5 лютага 2019 г.
  4. ^ Westminster: Faith leaders and politicians gather at chivalric investiture Mass. Independent Catholic News (18 лістапада 2018). Праверана 5 лютага 2019 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]