Перайсьці да зьместу

Лэсьлі Ўайт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лэсьлі Ўайт
па-ангельску: Leslie Alvin White
Дата нараджэньня 19 студзеня 1900(1900-01-19)[1][2][3]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 31 сакавіка 1975(1975-03-31)[1][2] (75 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак антраполяг, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра культуралёгія, этналёгія, антрапалёгія[5] і культурніцкая эвалюцыя[d][5]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філязофіі
Навуковы кіраўнік Alexander Goldenweiser[d]
Вучні Elman Service[d]

Ле́сьлі А́лвін Ўайт (па-ангельску: Leslie Alvin White; 1900—1975) — амэрыканскі культурантраполяг. Упершыню ў замежнай гуманітарнай навуцы прымяніў тэрмін культуралёгія ў кнізе «Навука аб культуры» (1949). Лічыў, што культуралёгія вывучае не ўзаемадзеяньне індывідаў (як сацыялёгія), а элемэнты культуры (напрыклад, міталёгію, мастацтва, філязофію). Сьцьвярджаў, што менавіта культура стварыла ў людзей ілюзію ўсемагутнасьці, усёведаньня, давала людзям пачуцьцё ўпэўненасьці ў сваіх сілах, пераконвала ў існаваньні сэнсу жыцьця, надзяляла іх духоўнымі сіламі для падтрыманьня жыцьцядзейнасьці. Гэтым мэтам спрыялі такія віды культуры як міталёгія, рытуал, магія, касмалягічныя сыстэмы і інш.

  1. ^ а б Leslie A. White // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б Leslie Alvin White // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ Brozović D., Ladan T. Leslie Alvin White // Hrvatska enciklopedija (харв.)LZMK, 1999. — 9272 с.
  4. ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
  5. ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі