Лоўрэнс Стэрн
| Лоўрэнс Стэрн | |
| Laurence Sterne | |
Партрэт Лоўрэнса Стэрна. Джошуа Рэйнадс. | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 24 лістапада 1713 Клёмнэл, Ірляндыя |
| Памёр | 18 сакавіка 1768 Лёндан |
| Пахаваны | |
| Сужэнец | Elizabeth Lumley[d] |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | навэліст, багаслоў |
| Мова | ангельская[1] |
Ло́ўрэнс Стэрн (па-ангельску: Laurence Sterne) (24 лістапада 1713, Клёмнэл, Ірляндыя — 18 сакавіка 1768, Лёндан) — выбітны ангельскі пісьменьнік XVIII ст.
Біяграфія і творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вывучаў у Кэмбрыджы багаслоўе, доўга быў пастарам у вёсцы. Першы раман, напісаны Стэрнам «Жыцьцё і меркаваньні Трыстрама Шэндзі» (англ. The life and opinions of Tristram Shandy; Лёндан, 1759—1767), здабыў аўтару вялізарнейшую папулярнасьць; навізна яго манэры ўзбудзіла ўсеагульную ўвагу і Стэрн, калі пераехаў у Лёндан, стаў улюбёнцам вышэйшага лёнданскага грамадзтва. Гэты раман складаецца з шэрагу эпізодаў; увесь твор у цэлым прасякнуты арыгінальнай вучонасьцю і ўяўляе сабой хутчэй геніальныя бязладныя накіды, чымся мастацкі твор, складзены на вядомаму пляну. «Трыстрам Шэндзі» вытрымаў шмат выданьняў, быў перакладзены на шматлікія эўрапейскія мовы і па сваёй сутнасьці зьяўляецца крытыкай на ўсю традыцыю рамана эпохі Асьветніцтва.
«Сэнтымэнтальныя падарожжы»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Болей зграбна напісаны раман «Сэнтымэнтальныя падарожжы па Францыі і Італіі» (англ. Sentimental journey through France and Italy; Лёндан, 1768), напісаны Стэрнам пасьля сапраўднага зьдзейсьненага ім падарожжа па пералічаных краінах. Гэтае сачыненьне, па якому атрымала сваю назву «сэнтымэнтальны» кірунак у літаратуры, уяўляе сабой адлюстраваньне любоўных прыгодаў падарожніка, якія чаргуюцца з выкладаньнем хвалюючых яго пачуцьцяў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Лоўрэнс Стэрн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |