Перайсьці да зьместу

Летнія Алімпійскія гульні 1980 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Летнія Алімпійскія гульні — 1980»)
XXII летнія Алімпійскія гульні
Горад-арганізатар Масква, СССР
Краіны-ўдзельніцы 80
Колькасьць атлетаў 5179
Узнагароды 203
Цырымонія адкрыцьця 19 ліпеня
Цырымонія закрыцьця 3 жніўня
Афіцыйна адкрыў Леанід Брэжнеў
Алімпійскі агонь Сяргей Бялоў
Алімпійская клятва атлетаў Мікалай Андрыянаў
Алімпійская клятва судзьдзяў Аляксандар Мядзьведзь
Стадыён Лужнікі
Значак Алімпіяды

Летнія Алімпійскія гульні 1980 году (па-ангельску: 1980 Summer Olympics), афіцыйна вядомыя як Гульні XXII Алімпіяды, праходзілі ў СССР, з 19 ліпеня па 3 жніўня 1980 году. Большасьць спаборніцтваў прайшлі ў Маскве. Частка мерапрыемстваў праводзіліся ў Таліне, Санкт-Пецярбургу, Менску ды Кіеве. Адкрываў гульні лідэр краіны Леанід Брэжнеў. У 203 спаборніцтвах алімпіяды спаборнічалі 5179 атлетаў, у тым ліку 1115 жанчын і 4064 мужчыны. 67 краінаў байкатавалі Алімпійскія гульні ў Маскве па прапанове ЗША, каб зрабіць уціск на СССР з-за ўводу ягоных войскаў на тэрыторыю Аўганістану. Такім чынам, у гэтых Алімпійскіх гульнях прынялі ўдзел атлеты з 80 краінаў (найменшы лік з 1956 году). Урады некаторых краінаў, напрыклад Вялікабрытаніі і Аўстраліі, нягледзячы на падтрымку байкоту, дазволілі сваім спартоўцам вырашаць самастойна, ці ехаць у Маскву. Савецкі гімнаст Аляксандар Дзіцяцін заваяваў мэдалі ва ўсіх спаборніцтвах па гімнастыцы і стаў першым спартоўцам, які заваяваў восем мэдалёў на адных Алімпійскіх гульнях. Беларускі спартовец-байдарачнік Уладзімер Парфяновіч заваяваў на Алімпійскіх Гульнях тры залатыя мэдалі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Летнія Алімпійскія гульні 1980 годусховішча мультымэдыйных матэрыялаў