Перайсьці да зьместу

Аляксандар Мядзьведзь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Мядзьведзь
Алімпійскі чэмпіён (вольная барацьба)
Дата нараджэньня 16 верасьня 1937(1937-09-16)[1][2]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 2 верасьня 2024(2024-09-02)[3] (86 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак барэц, трэнэр, спартовец
Навуковая сфэра спорт[4], аўтабіяграфія[d][4], успамін[d][4] і барацьба[4]
Месца працы
Узнагароды
Silver Olympic Order ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн «Знак Пашаны»
заслужаны трэнэр СССР Заслужаны майстар спорту СССР

Алякса́ндар Васі́льевіч Мядзьве́дзь (16 верасьня 1937, места Белая Царква, УССР — 2 верасьня 2024, Менск, Беларусь) — беларускі барэц вольнага стылю, заслужаны майстар спорту (1962), заслужаны дзеяч фізычнай культуры Беларусі (1969). Прафэсар (1976).

Спартовую кар’еру распачаў у 1959 годзе на II Спартакіядзе народаў СССР, дзе заваяваў бронзавы мэдаль.

Аляксандар Мядзведзь — трохразовы алімпійскі чэмпіён (1964, 1968, 1972), прычым у трох розных вагавых катэгорыях (паўцяжкай, цяжкай і абсалютнай), 7 разоў (1962—1963, 1966—1967, 1969—1971) быў чэмпіёнам сьвету, 4 разы (1966, 1968, 1971 і 1972) — чэмпіёнам Эўропы.

У 1961 годзе скончыў школу трэнэраў пры Беларускім дзяржаўным інстытуце фізычнай культуры, а ў 1965 годзе — гэты інстытут.

Па заканчэньні спартовай кар’еры працаваў дацэнтам у Менскім радыётэхнічным інстытуце і трэнэрам па барацьбе.

У 2001 годзе вызнаны найлепшым спартоўцам Беларусі XX стагодзьдзя. У 2005 годзе быў вызнаны найлепшым вольным барцом у гісторыі спорту і ўведзены ў Залю спартовай славы барацьбы.

Жанаты, двое дзяцей — дачка і сын Аляксей (барэц, уладальнік Кубка сьвету), тры ўнукі.

З 1970 году ў Беларусі праводзіцца традыцыйны міжнародны турнір па вольнай барацьбе на прызы Аляксандра Мядзьведзя (катэгорыя Гран-пры).

  • Ордэн МАК і прыз «За высакароднасьць у спорце» (1975)
  • Заслужаны майстар спорту (1962)
  • Заслужаны трэнэр БССР (1979)
  • Заслужаны трэнэр СССР (1984)
  • Ганаровы грамадзянін Менску (1975)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]