Леанід Яновіч
Леанід Яновіч | |
Дата нараджэньня | 4 сакавіка 1934 (90 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Кажушкі, Слуцкі раён, Беларуская ССР, Савецкі Саюз |
Дата сьмерці | 26 лістапада 2022[2] (88 гадоў) |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1957) |
Занятак | матэматык |
Навуковая сфэра | матэматыка |
Месца працы | Інстытут матэматыкі НАНБ |
Вядомы як | аўтар 1-й у сьвеце кнігі пра набліжаныя спосабы кантынуальнага інтэграваньня (1976) |
Навуковая ступень | доктар навук (1987) |
Узнагароды |
прэмія Акадэміі навук Беларусі (1993), Дзяржаўная прэмія Ўкраіны (2012)
|
Леанід Аляксандравіч Яновіч (4 сакавіка 1934, Кажушкі, Слуцкі раён, цяпер Менская вобласьць, Беларусь — 26 лістапада 2022) — беларускі матэматык.
Дасьледаваў набліжаныя спосабы аналізу і вылічальную тэхніку. Выканаў некалькі фундамэнтальных працаў па тэорыі квадратурных і кубатурных формулаў, а таксама па тэорыі набліжэньня функцыяў і апэратараў. Разьвіў спосабы вылічэньня кантынуальных інтэгралаў і лічбавыя спосабы разьвязаньня інтэгральных і інтэграцыі-дыфэрэнцыяльных раўнаньняў. Прапанаваў спосабы колькаснага разьвязаньня некалькіх клясаў фізычных і тэхнічных задачаў. Доктар фізыка-матэматычных навук (1987), сябар-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989) і прафэсар (1992). Аўтар каля 200 навуковых працаў[3].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1957 годзе скончыў фізыка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту і працаўладкаваўся малодшым навуковым супрацоўнікам у Інстытут матэматыкі Акадэміі навук Беларускай ССР[4]. У 1966 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Некаторыя пытаньні набліжэньня пэрыядычных аналітычных функцыяў». У 1967 годзе атрымаў навуковую ступеню кандыдата фізыка-матэматычных навук і заняў пасаду загадніка лябараторыі[4]. У 1976 годзе атрымаў ордэн «Знак Пашаны». У 1987 годзе здабыў ступеню доктара навук за абарону дысэртацыі «Дасьледаваньні па набліжаным кантынуальным інтэграваньні функцыяналаў паводле гаўсавай меры» ў Ленінградзкім дзяржаўным унівэрсытэце (Расейская СФСР). У 1992 годзе атрымаў навуковую годнасьць прафэсара вылічальнай тэхнікі. У 1993 годзе быў узнагароджаны прэміяй Акадэміі навук Беларусі за распрацоўку набліжаных сросабаў функцыянальнага інтэграваньня[5].
У 1996 годзе стаў галоўным навуковым супрацоўнікам аддзелу нелінейнага і стахастычнага аналізу Інстытуту матэматыкі. Разьвязаў задачу Чабышова з рэчаіснымі вузламі для некалькіх відаў інтэгралаў. Пабудаваў і дасьледаваў лікавыя спосабы разьвязаньня раўнаньняў паветрапругкасьці з дэтэрмінаванымі і выпадкова ўзбуджанымі ядрамі і правай часткай, формулы апэратарнага інтэраляваньня ў функцыянальных і агульных лінейных прасторах[4]. У 2000 годзе выдаў манаграфію «Інтэрпаляваньне апэратараў» у суаўтарстве з украінскімі матэматыкамі Валерыем Макаравым і В. В. Хлабыставым. У 2012 годзе стаў ляўрэатам Дзяржаўнай прэміі Ўкраіны за цыкль навуковых працаў «Дыскрэтныя і функцыянальныя спосабы тэорыі набліжэньня і іх дастасаваньне» ў суатарстве. Сярод ягоных вучняў двое абаранілі доктарскія дысэртацыі, а сямёра — кандыдацкія[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2014/03/4sak-8.indd_.pdf
- ^ Выражаем глубокие соболезнования родным в связи со смертью профессора Л.А. Яновича
- ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 4 сакавіка 2014. — № 40 (27650). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
- ^ а б в Яновіч Леанід Аляксандравіч // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — С. 274. — 473 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0295-4
- ^ Навукоўцы-ўраджэнцы Случчыны // Партал «Спадчына Слуцкага краю» (Уладзімер Бойка, в. Вясея), 2015 г. Праверана 4 верасьня 2022 г.
- ^ Леанід Аляксандравіч Яновіч (рас.) // Партал «Спадчына Слуцкага краю», 31 ліпеня 2015 г. Праверана 4 верасьня 2022 г.
- Нарадзіліся 4 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Памерлі 26 лістапада
- Памерлі ў 2022 годзе
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Беларускія матэматыкі
- Дактары фізыка-матэматычных навук
- Супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Сябры-карэспандэнты Акадэміі навук Беларусі
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі Ўкраіны