Перайсьці да зьместу

Кампутар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вылічальная тэхніка»)
Падставовыя кампанэнты пэрсанальнага кампутара:
1) манітор
2) мацярынская плата (EPU)
3) працэсар (CPU)
4) апэратыўная памяць (RAM)
5) карта пашырэньня
6) блёк сілкаваньня
7) CD/DVD-ROM (аптычны прывад)
8) цьвёрды дыск (HDD)
9) кампутарная мыш
10) клявіятура
11) графічная карта.

Кампу́тар — вылічальная машына для апрацоўкі зьвестак, паводле зададзеных інструкцыяў. Сучасны кампутар складаецца з абсталяваньня, якое ўяўляе фізычныя часткі кампутара, як то працэсар, клявіятура, манітор і гэтак далей, і праграмнага забесьпячэньня, як то апэрацыйнай сыстэмы і прыкладньняў).

Кампутары маюць некалькі фізычных формаў. Першыя прылады, якія нагадваюць сучасны кампутар, зьявіліся ў сярэдзіне XX стагодзьдзя, прыкладна ў 1940—1945 гады, аднак машыны, падобныя на кампутары, існавалі і раней. Першыя электронныя кампутары мелі памер вялікіх памяшканьняў, спажывалі электрычнай энэргіі як некалькі сотняў сучасных пэрсанальных кампутараў.

У цяперашні час кампутары выкарыстоўваюцца практычна ва ўсіх абласьцях чалавечай дзейнасьці.

Слова кампутар мае паходжаньне ад ангельскага to compute, computer, якія перакладаюцца як «вылічваць», «вылічальнік» (ангельскае слова ў сваю чаргу паходзіць з лацінскага computo — «вылічваю»). Першапачаткова ангельскае слова тлумачылі як чалавека, які робіць арытмэтычныя вылічваньні з дапамогай ці без мэханічных прыладаў. Потым ужо слова тлумачылі як самі прылады, але ж у сучасных кампутарах трываюць і іншыя працэсы акрамя вылічваньняў.

Упершыню тлумачэньне слова «кампутар» зьявілася ў 1897 годзе ў Оксфардзкім ангельскім слоўніку. Тады слова тлумачылася як мэханічная прылада, але ў 1946 годзе ў слоўніку былі зьмешчаны дадаткі, якія дазвалялі абасобіць паняцьця лічбовага, аналягавага й электроннага кампутараў.

Некампутарнае пакаленьне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апаратнае забесьпячэньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тыповы пэрсанальны кампутар складаецца з корпуса й наступных частак:

  • мацярынская плата, на якой усталяваны цэнтральны працэсар (CPU) уключаючы сыстэму астужэньня, апэратыўную памяць і іншыя часткі, а таксама слоты пашырэньня
    • апэратыўная запамінальная прылада (АЗП) і кэш (звычайна уваходзіць у склад CPU)
    • Пастаянная запамінальная прылада (ПЗП)
    • Шыны — PCІ, PCІ-E, USB, FіreWіre, AGP (састарэла), ІSA (састарэла), EІSA (састарэла)
  • Блок сілкаваньня
  • Кантролеры прылад захоўваньня — ІDE, SCSІ, SATA, SAS ці іншых тыпаў, якія знаходзяцца непасрэдна на мацярынскай плаце (убудаваныя) альбо на платах пашырэньня. Да кантролераў падлучаны цьвёрды дыск, прывад гнуткіх дыскаў, CD-ROM і іншыя прылады.
  • Накапляльнікі на зьменных носьбітах
    • Прывады аптычных дыскаў
    • прывад гнуткіх дыскаў
    • стрымер
  • Прылады захоўваньня інфармацыі
    • Цьвёрдыя дыскі (часам з магчымасьцю аб’яднаньня ў RAІD-масіў)
  • Відэакантролер (убудаваны ці ў выглядзе платы пашырэньня — гл. графічная плата), перадае сыгнал на манітор
  • Гукавы кантролер (гл. гукавая плата)
  • Сеткавы інтэрфейс(см. сеткавая плата)

Акрамя таго, у апаратнае забесьпячэньне таксама уваходзяць зьнешнія кампанэнты — перыферыйныя прылады:

  • Прылады уводу
  • Прылады вываду
    • Манітор (дысплей)
    • Калёнкі/завушніцы
    • Прылады друку
      • Прынтар
      • Плотар
  • Мадэм — для сувязі па тэлефоннай лініі

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]