Перайсьці да зьместу

Леанід Валодзька

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Леанід Валодзька
Дата нараджэньня 2 студзеня 1928(1928-01-02)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 29 верасьня 1978(1978-09-29) (50 гадоў)
Месца вучобы
Занятак фізык
Навуковая сфэра фізык
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізыка-матэматычных навук[d]
Навуковы кіраўнік Антон Сеўчанка
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Дружбы народаў
Дзяржаўная прэмія БССР Заслужаны дзяяч навукі БССР

Леані́д Віке́нцьевіч Вало́дзька (2 студзеня 1928, в. Баравое, Койданаўскі раён, Менская акруга, БССР — 29 верасьня 1978) — фізык. Акадэмік АН Беларусі (1977, сябра-карэспандэнт 1969), доктар фізыка-матэматычных навук (1966), прафэсар (1967). Заслужаны дзяяч навукі Беларусі (1971).

У 1953 г. закончыў БДУ, працаваў у ім з 1956 г. (з 1966 прарэктар па навуковай рабоце). Навуковыя працы па малекулярнай спэктраскапіі і люмінэсцэнцыі. Распрацаваў пытаньні расшыфроўкі і інтэрпрэтацыі спэктраў уранілавых злучэньняў, прапанаваў мэтад статыстычнай рэгістрацыі кінэтыкі люмінэсцэнцыі. Аўтар кнігі «Ураниловые соединения» (разам з А. І. Камяком, Дз. С. Умрэйкам, 1981). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі 1974 году.

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.