Леанід Барадулька
Леанід Барадулька | |
Род дзейнасьці | балетмайстар |
---|---|
Дата нараджэньня | 1 лютага 1937 |
Месца нараджэньня | Ворша, Беларуская ССР, Савецкі Саюз |
Дата сьмерці | 2 красавіка 2000 |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | Віцебская культурна-асьветніцкая вучэльня (1979) |
Прафэсія | харэограф |
Месца працы | ансамбль танцу «Лявоніха» |
Гады дзейнасьці | 1954—2000 |
Пасада | мастацкі кіраўнік ансамблю «Лявоніха» |
Тэрмін | 1964—2000 |
Жанры | танец |
Бацька | Сьцяпан Барадулька |
Узнагароды | Заслужаны працаўнік культуры Беларусі (1982) |
Леані́д Сьцяпа́навіч Бараду́лька (1937, Ворша, цяпер Беларусь — 2000) — беларускі балетмайстар.
Заслужаны працаўнік культуры Беларусі (1982). Мастацкі кіраўнік народнага ансамбля танцу «Лявоніха» (1964—2000) пры Віцебскім гарадзкім цэнтры культуры. Паставіў звыш 80 сюжэтна-тэматычных харэаграфічных кампазыцыяў і народна-сцэнічных танцаў[1].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1954 годзе ў 17-гадовым узросьце працаўладкаваўся на «Віцебскі станкабудаўнічы завод» і пачаў займацца ў толькі створаным самадзейным танцавальным гуртку Дома культуры Віцебска. Кіраўніком гуртка быў С.Х. Партны. Празь некалькі гадоў трапіў у Дзяржаўны ансамбль танцу БССР пасьля адбору ў конкурсе. Пазьней атрымаў запрашэньне ў Чырвонасьцяжны ансамбль імя Аляксандрава, але ў 1964 годзе вярнуўся ў Дом культуры Віцебска, дзе ўзначаліў свой танцавальны гурт, які атрымаў назву «Лявоніха». Для вывучэньня беларускіх народных танцаў езьдзіў па раёнах Віцебскай вобласьці. У выніку паставіў танец «Беларуская кругавая кадрыля», які бытаваў у Бешанковіцкім раёне. У 1971 годзе ансамбль «Лявоніха» атрымаў годнасьць народнага. У 1974 годзе да 1000-годзьдзя Віцебска стварыў харэаграфічную кампазыцыю «Віцязі». У 1979 годзе скончыў Віцебскую культурна-асьветніцкую вучэльню[1].
У 1980-м народны ансамбль «Лявоніха» з харэаграфічнай кампазыцыяй «Алімпійскі факел» выступіў на 22-х Алімпійскіх гульнях у Маскве (Расейская СФСР). У 1982 годзе атрымаў ганаровую годнасьць заслужанага працаўніка культуры Беларусі. За 36-гадовую працу ў «Лявонісе» паставіў такія сюжэтна-тэматычныя харэаграфічныя кампазыцыі і народна-сцэнічныя танцы, як «Беларускія хлопцы», «Кросны», «Крыжачок», «Лявоніха», «Старасьвецкая кадрыля» і «Таўкуша». Адначасна быў дарадцам Віцебскага абласнога навукова-мэтадычнага цэнтру народнай творчасьці і культурна-асьветніцкай працы. Выкладаў беларускі народны танец на віцебскіх абласных сэмінарах харэограваў і курсах павышэньня кваліфікацыі культурна-асьветніцкіх працаўнікоў. У пастаноўках найбольшую ўвагу надаваў прастораваму малюнку і плястыцы пляскі Беларускага Паазер’я[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Віцебская абласная бібліятэка. Барадулька Леанід Сьцяпанавіч // Анлайн-энцыкляпэдыя «Беларусь у асобах і падзеях», 2012 г. Праверана 18 студзеня 2022 г.
Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |