Лацінскі манэтны зьвяз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Дамова пра валютны зьвяз
Францыя, 100 франкаў

Лацінскі манэтны зьвяз або Лацінскі валютны зьвяз (па-француску: L’Union monétaire latine, па-ангельску: The Latin Monetary Union (LMU), па-нямецку: Lateinische Münzunion, па-грэцку: Λατινική Νομισματική Ένωση, па-гішпанску: Unión Monetaria Latina, па-італьянску: Unione monetaria latina) — манэтны зьвяз, заснаваны 23 сьнежня 1865 року з мэтай уніфікацыі некалькіх эўрапейскіх манэтных сыстэмаў. Зьвяз фактычна распаўся ў Першую сусьветную вайну, афіцыйна распушчаны 1 студзеня 1927 року.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На пачатку другой паловы XIX ст. некалькі эўрапейскіх дзяржаваў (Францыя, Бэльгія, Італія і Швайцарыя) задаліся мэтай захаваць бімэталізм, уклаўшы на канфэрэнцыі 1865 р. міжнародную ўгоду, што атрымала назву Лацінскі манэтны зьвяз. Гэта была першая спроба міждзяржаўнага рэгуляваньня грашовых сыстэмаў. На тэрыторыі дзяржаваў зьвязу зьберагалася вольнае біцьцё манэтаў з золата і срэбра при падтрыманьні сталых суадносінаў між залатымі і срэбнымі манэтамі (1:15,5), фіксаваны мэталёвы зьмест (4,5 г срэбра; 0,290322 г золата) грашовых адзінак, вольны абарот манэтаў адных дзяржаваў-чальцоў на тэрыторыях іншых. Пагадненьне набыла моц у 1866 року.

Пазьней да зьвязу далучыліся Гішпанія і Грэцыя (1868), Румынія, Аўстра-Вугоршчына, Баўгарыя, Вэнэсуэла, Сэрбія, Сан-Марына і Папская вобласьць (1889]). В 1904 року Дацкая Вэст-Індыя таксама прыняла стандарт, але не далучыўшыся да Зьвязу. З 1912 да 1925 року нефармальным сябрам зьвязу была і Альбанія, якая толькі што здабыла незалежнасьць, хоць валюту на ўласнай тэрыторыі яна ня біла, а завозіла яе зь Італіі і Грэцыі.

Такі блёк меў узмоцніць пазыцыі дзяржаваў-чальцоў адносна іншах эўрапейскіх дзяржаваў, перадусім Вялікай Брытаніі і Нямеччыны. Але гэты зьвяз праіснаваў нядоўга. Абясцэньваньне срэбра напрыканці XIX ст. з-за станьненьня ягонае вытворчасьці прывяло да таго, што фактычныя рынкавыя суадносіны залатых і срэбных манэтаў складалі 1:20, 1:22. Як вынік, недаацэненыя залатыя манэты пачалі выходзіць са сфэры абароту ў скарбы. Урэшце рэшт гэта спрычыніла распад Лацінскага манэтнага зьвязу. У 1878 р. вольнае біцьцё срэбра ў дзяржавах зьвязу было забароненае, і ўсе гэтыя краіны перайшлі да залатога монамэталізму.

Манэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Георг I (кароль Грэцыі) 5 драхм 1876 Леапольд II (кароль Бэльгіі) 5 франкаў 1868
5dracme1874front.jpg 5dracme1874back.jpg 5francleopoldii1868front.jpg 5francleopoldii1868back.jpg
Напалеон III Банапарт 5 франкаў 1868 Віктар Эмануіл II 5 ліраў 1874
5francnapoleoniii1868front.jpg 5francnapoleoniii1868back.jpg 5lirevittorioemanueleii1874front.jpg 5lirevittorioemanueleii1874back.jpg
Альфонс XII 5 гішпанскіх пэсэтаў 1885 Сымон Балівар 5 вэнэсуэльскіх балівараў 1912
Anverso5pts.PNG Reverso5pts.PNG Anverso5b.PNG Reverso5b.PNG


Пробная залатая манэта ЗША, 1 стэла (зорка) = 4 даляры ЗША (20 франкаў) (1879—1880)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]