Дацкая Вэст-Індыя
Дацкая Вэст-Індыя Dansk Vestindien | |||||
| |||||
| |||||
Афіцыйная мова | дацкая, ангельская | ||||
Сталіца | Шарлота-Амалія | ||||
Плошча • агульная |
400 км² | ||||
Насельніцтва • агульнае (1911) |
27 000 |
Дацкая Вэст-Індыя (па-дацку: Dansk Vestindien) — былая калёнія Даніі на Карыбах, у якую ўваходзілі астравы Санта-Крус, Сэнт-Джон, Сэнт-Томас, а таксама некаторыя суседнія невялікія астраўкі. Сучасная тэрыторыя Амэрыканскія Віргінскія астравы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1666 годзе экспэдыцыя, падрыхтаваная капэнгагенскімі купцамі, высадзілася на незаселеным у той час востраве Сэнт-Томас, а ў 1672 годзе Дацкая Вэст-Індзкая кампанія заснавала тут калёнію. Востраў Сэнт-Джон быў захоплены датчанамі ў 1684 годзе і калянізаваны ў 1718 годзе. У 1733 годзе кампанія набыла ў Францускай Вэст-Індзкай кампаніі востраў Санта-Крус. У 1754 годзе астравы былі прададзены Дацкаму каралеўству, стаўшы калёніяй Даніі.
Падчас Напалеонаўскіх войнаў астравы былі акупаваныя Вялікабрытаніяй спачатку з сакавіка 1801 па 27 сакавіка 1802 году, затым са сьнежня 1807 да 20 лістапада 1815 года, калі яны былі вернутыя Даніі.
Да 1904 года ў Дацкай Вэст-Індыі не было ўласнай валюты, у якасьці плацёжных сродкаў выкарыстоўваліся гішпанскі даляр і даляр ЗША. У 1904 годзе Дацкі Вэст-Індыйскі Нацыянальны банк увёў у абарот нацыянальную валюту — вэст-індскі далер, які эмітаваўся у адпаведнасьці з нормамі Лацінскага валютнага зьвязу.
Пасьля пачатку Першай сусьветнай вайны, калі ўзьнікла рэальная пагроза акупацыі астравоў нямецкімі войскамі і ўсталяваньня тым самым кантролю над усходнім уваходам у Панамскі канал, 17 студзеня 1917 году Данія прадала свае ўладаньні ў складзе Віргінскіх астравоў Злучаным Штатам Амэрыкі за 25 мільёнаў даляраў. 31 сакавіка таго ж году ўсе фармальнасьці былі завершаны, тэрыторыя стала амэрыканскай.
Да 1954 году Амэрыканскімі Віргінскімі астравамі кіравала Міністэрства ўнутраных справаў ЗША. Губэрнатар і парлямэнт абіраліся мясцовымі жыхарамі. У 1927 годзе віргінцы атрымалі грамадзянства ЗША. З 1973 году жыхары астравоў маюць прадстаўніка ў Кангрэсе ЗША (бяз права голасу), але ня ўдзельнічаюць у прэзыдэнцкіх выбарах. На астравах дзейнічаюць практычна тыя ж фэдэральныя законы, што й на тэрыторыі ЗША.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула па гісторыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |