Перайсьці да зьместу

Лахвіца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Лахвіца
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Ермалавічы
Вусьце Лахва
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Магілёўская вобласьць
Даўжыня 19 км
Плошча басэйну 75 км²
Нахіл воднай паверхні 1,1 ‰

Лахві́ца — рака ў Бялыніцкім і Магілёўскім раёнах Беларусі, правы прыток ракі Лахвы (басэйн Дняпра). Даўжыня 19 км. Плошча вадазбору 75 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1‰.

Пачынаецца за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Ермалавічы Бялыніцкага раёну, вусьце за 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Савасьцянавічы Магілёўскага раёну. Мае каналізаванае рэчышча на працягу 5,5 км (выток — 0,6 км ніжэй за мост каля паўднёвай ускраіны вёскі Ермалавічы). На рацэ каля вёскі Мікіцінічы Магілёўскага раёну плаціна і сажалка (плошча 12 га)[1].

У 1636 годзе згадваецца фальварак Лахвіца ў складзе маёнтка Княжыцы ўдавы вялікага пісара літоўскага Кшыштафа-Стэфана Сапегі Ганны Аляксандраўны (у дзявоцтве Галоўчынскай) у Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[2]. У 1663 годзе ў складзе таго ж маёнтка згадваецца сяло Лахвіца[3].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 216
  2. ^ НГАБ, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 32
  3. ^ НГАБ у Менску, ф. 1817, воп. 1, спр. 52, с. 310
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 216