Латыф Гандзілаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Латыф Гандзілаў
Lətif Qəndilov
Амбасадар Азэрбайджану ў Беларусі
22 сьнежня 2016 — цяперашні час
Амбасадар Азэрбайджану ў Кітаі
2011 — 2016
Амбасадар Азэрбайджану ў Казахстане
2004 — 2010
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1957 (62 гады)
Сьцяг краіны або тэрыторыі Баку
Дзеці: 4
Адукацыя: Азэрбайджанскі інстытут народнай гаспадаркі

Латыф Сэйфадын аглы Гандзілаў (па-азэрбайджанску: Lətif Seyfəddin oğlu Qəndilov; нар. 1957, Баку, Азэрбайджанская ССР) — азэрбайджанскі палітычны дзяяч. Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Азэрбайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусі.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Азэрбайджанскі інстытут народнай гаспадаркі (1974—1978), асьпірантуру (1980—1983). Кандыдат эканамічных навук (1984).

Служыў у Савецкай арміі (1978—1980).

1983—1986 — старшы навуковы супрацоўнік Навукова-дасьледчай лябараторыі комплексных праблемаў (Баку). 1986—1995 — дацэнт катэдры эканамічнай тэорыі Азэрбайджанскага тэхнічнага ўнівэрсытэту.

З 1995 — у Міністэрстве замежных справаў; сакратар, першы сакратар. З 2001 — першы сакратар, дарадца амбасады Азэрбайджану ў Турэччыне. У 2004—2010 — амбасадар Азэрбайджану ў Казахстане, дуаен (2008—2010).

У 2010—2011 — кіраўнік управы Агульнага сакратарыяту Міністэрства замежных справаў. 2011—2016 — амбасадар Азэрбайджану ў Кітаі, па сумяшчальніцтве ў КНДР, Віетнаме і Манголіі.

Са сьнежня 2016 року — Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Азэрбайджану ў Беларусі[1].

Прэміі і ўзнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З жонкай Наіляй маюць чатырох дзяцей.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Лаціф Гандзілаў назначаны паслом Азербайджана ў Беларусі Палітыка. БелТА (22 сьнежня 2016). Праверана 20 лістапада 2018 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Профіль (рас.) на бачыне амбасады Азэрбайджану ў Беларусі