Перайсьці да зьместу

Лаглан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Лаглан [Loglan, ад ангельскага logical language (мова лёгікі)] — штучная мова, якую стварыў у 1955 доктар Джэймз Кук Браўн (James Cooke Brown).

Гісторыя і сучасны стан

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачалося гэта з артыкула пра магчымасьць праверкі псыхалягічнага фэномэна, вядомага як гіпотэза Сапіра-Ўорфа (Sapir-Whorf). Гэтая тэма зрабілася найважнейшай у яго жыцьці, каб праверыць гіпотэзу Ўорфа, доктар Браўн пачаў распрацоўваць адмысловую штучную мову.

Галоўная думка гэтай гіпотэзы: «Мова ўплывае на мысьленьне». У выніку высілкаў доктар Браўн з памагатымі стварылі прынцыпы для праверкі гіпотэзы й найважнейшы інструмант для гэтага — вельмі лягічную мову, якая адпачатку называлася лаглан.

Мова распрацоўвалася цягам адзінаццаці гадоў — у 1966 зьявілася першае выданьне апісаньня мовы — «Loglan 1». Празь некалькі год пры дапамозе кампутараў у лаглане былі знойдзеныя сынтаксычныя недакладнасьці. І ўжо ў 1988 была выдадзеная канчатковая вэрсія мовы.

У 1980-я гады адбылася барацьба наконт аўтарскіх правоў на гэтую мову. А калі доктар Браўн афіцыйна зацьвердзіў свае аўтарскія правы, група незадаволеных адышла ад руху лагланістаў ды арганізавала Групу мовы лёгікі (The Logical Language Group) і стварылі новую мову — Ложбан (Lojban). Яна была заснаваная на тых жа лінгвістычных прынцыпах, але ў форме вольнага праекту. Рух лажбаністаў апошнім часам больш шматлікі і актыўны.

Мова лаглан ужываецца ня толькі для навуковых дасьледаваньняў, але і для кантактаваньня паміж чалавекам і кампутарам. Яна была згаданая, напрыклад, як мова зносінаў паміж кампутарам і людзьмі ў навукова-фантастычным рамане «Месяц — суворы гаспадар» (The Moon Is a Harsh Mistress) Робэрта Хайнляйна (Robert A. Heinlein). Лаглан ужываецца таксама для аўтаматычнага аналізу тэкстаў і як звычайная мова — каб пісаць творы і размаўляць паміж людзьмі. Але нягледзячы на даволі простую граматыку, лёгкае вымаўленьне, ужываць гэтую мову вельмі складана. Каб вывучыць і размаўляць на ёй, патрабуюцца вельмі вялікія мазгавыя высілкі. Сапраўды, для гэтага трэба зьмяніць сваё мысьленьне, бо лаглан дужа непадобны на іншыя чалавечыя мовы. Сярод прыхільнікаў лаглана існуе жартаўлівы слоган: «Вучыце лаглан — найбольш складаную мову для ўсіх людзей!» (у процівагу заявам прыхільнікаў іншых штучных моваў, якія заяўляюць пра лёгкасьць сваіх моваў).

Асноўныя рысы мовы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]