Кірыл Янкоўскі
Кірыл Янкоўскі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 9 жніўня 1999[1] (25 гадоў) | |
Рост | 188 см[2] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Іслач | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2020—2024 | Шахцёр Салігорск | 40 (1) |
2020—2022 | → Шахцёр Петрыкаў | 55 (2) |
2025— | Іслач |
Кіры́л Янко́ўскі (нар. 9 жніўня 1999 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Іслачы».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец акадэміі салігорскага «Шахцёра». У 2017 годзе пачаў выступаць за дублюючы склад клюбу. За першую каманду дэбютаваў, зьявіўшыся ў пачатковым складзе і адгуляўшы ўсю гульню, 29 ліпеня 2018 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Андэрдогу». У студзені 2020 году быў выпраўлены ў наваствораны фарм-клюб каманды — петрыкаўскі «Шахцёр». Каманда ўзяла ўдзел у розыгрышы чэмпіянату Беларусі ў Другой лізе, а сам абаронца хутка замацаваўся ў асноўным складзе, здабыўшы срэбраныя мэдалі першынства. У лютым 2021 году працягнуў супрацу з клюбам[3], які тым часам пачаў спаборнічаў у Першай лізе. Першы матч у новым дывізіёне згуляў 6 траўня, зьявіўшыся на замену на 42-й хвіліне ў сустрэчы з «Воршай». Паводле вынікаў сэзонаў клюб атрымаў бронзавыя мэдалі чэмпіянату. У лютым 2023 году пакінуў петрыкаўскі клюб[4], вярнуўшыся ў салігорскі «Шахцёр». Запачаткаваў выступы ў Найвышэйшай лізе 2 красавіка 2023 году ў матчы супраць гарадзенскага «Нёмана». У чэрвені 2023 году па зыходзе шэрагу ключавых футбалістаў з каманды Янкоўскі здолеў замацавацца ў асноўным складзе дружыны. У 2024 годзе быў капітанам каманды. Па заканчэньні сэзону 2024 году, пасьля страты «Шахцёрам» месца ў элітным дывізіёне, поруч з аднаклюбнікам Андрэем Макаранкам далучыўся да складу «Іслачы»[5].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Уладальнік Кубка Беларусі: 2019
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д Kirill Yankovskiy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://pressball.by/players/football/1132/
- ^ Периковский «Шахтёр» «договорился» с основой (рас.) Петрыкаўскія навіны.
- ^ Петриковский «Шахтер» расстался с тремя футболистами (рас.) Football.by.
- ^ Источник: Кирилл Янковский и Андрей Макаренко подписали контракт с "Ислочью" (рас.). Football.by (2025-02-11). Праверана 2025-03-23 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо»(недаступная спасылка) (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway