Кімбарышкі I
| Кімбарышкі I лац. Kimbaryški I лет. Kimbariškė I | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Летува |
|---|---|
| Павет | Уцянскі |
| Раён | Езяроскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 55°38′06″ пн. ш. 25°50′38,40″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Кімбарышкі I на мапе Летувы Кімбарышкі I | |
Кімбарышкі I (лет. Kimbariškė I) — вёска ў Летуве, каля ракі Шавашы. Уваходзяць у склад Анталепскага староства Езяроскага раёну Ўцянскага павету.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гімбэр (Gimber) — імя германскага паходжаньня[1].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У пачатку XX ст. засьценак Кімбарышкі ўваходзіў у склад Новааляксандраўскага павету Ковенскай губэрні[5].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1902 год — 3 чалавекі[6]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1982. S. 210.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 77.
- ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 215.