Кізільскае
Кізільскае | |
рас. Кизильское | |
Дата заснаваньня: | чэрвень 1743 |
Краіна: | Расея |
Суб’ект фэдэрацыі: | Чалябінская вобласьць |
Раён: | Кізільскі |
Насельніцтва: | |
Часавы пас: | UTC+5 |
Тэлефонны код: | 35155 |
Паштовы індэкс: | 457610 |
Нумарны знак: | 74, 174 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°43′30″ пн. ш. 58°53′30″ у. д. / 52.725° пн. ш. 58.89167° у. д.Каардынаты: 52°43′30″ пн. ш. 58°53′30″ у. д. / 52.725° пн. ш. 58.89167° у. д. |
Кізільскае | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
https://www.kizil74.ru/ |
Кізільскае (па-расейску: Кизильское) — сяло, адміністрацыйны цэнтар Кізільскага раёну Чалябінскай вобласьці Расеі.
Разьмешчана на поўдні вобласьці, за 528 км да паўднёвы-захад ад Чалябінску (па аўтадарозе — 348 км), пры ўпадзеньні ракі Вялікі Кізіл у раку Урал, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Сібай (Рэспубліка Башкартастан). Насельніцтва 6496 жыхароў (2007), у складзе Кізільскага сельскага паселішча — 6888 жыхароў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснаванае ў 1743 годзе губэрнатарам Арэнбурскай губэрні І. І. Няплюевым як ваеннае паселішча-крэпасьць на вартавай лініі Траецк—Орск. Назва паходзіць ад ракі Вялікі Кізіл (па-цюрску «Кызыл» — чырвоны, ад чырванаватых скальных выхадаў на яе берагах).
Кізільская крэпасьць была месцам ссылкі палонных паўстанцаў 1794 году, дзекабрыстаў і іншых.
У 1823—1825 гадах ссылку тут адбываў беларуска-польскі паэт Ян Чачот.
Зь сярэдзіны 19-га стагодзьдзя крэпасьць страціла ваеннае значэньне і стала казацкай станіцай.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|