Кіеўскае вадасховішча
Выгляд
| Вадасховішча
Кіеўскае вадасховішча
| |||||
Месцазнаходжаньне Кіеўскага
Кіеўскае вадасховішча | |||||
Кіеўскае вадасховішча (Кіеўскае мора) — вадасховішча на Дняпры на поўнач ад Кіеву з агульнай плошчай у 922 км².
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На поўначы яно амаль даходзіць да граніцы зь Беларуссю. У яго ўпадаюць рэкі Прыпяць, Цецяраў, Вуж, Брагінка, Тарасіца.
Вадасховішча было створана ў 1960-я гады падчас праўленьня Мікіты Хрушчова і было перадапошнім з шасьці буйных вадасховішчаў на Дняпры. Найбольшая яго шырыня складае 20 км. Розьніца ў вышыні выкарыстоўваецца Кіеўскай гідраэлектрастанцыяй для атрыманьня электраэнэргіі.
Вадасховішча зьяўляецца месцам для адпачынку і рыбалкі.
Краявід
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кіеўскае вадасховішча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1999 Т. 8: Канто — Кулі. — С. 250.
