Перайсьці да зьместу

Прэгель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Прэгола»)
Рака
Прэґель
лац. Pregiel
Агульныя зьвесткі
Выток Інструч[d] і Анграпа[d]
Вусьце Каралявецкая затока
Краіны басэйну Расея
Вобласьці Калінінградзкая вобласьць
Даўжыня
  • 123 км
Плошча басэйну 15 500 км²

Прэґель (па-расейску: Преголя, Преголь; старая пруская назва — Preigile, па іншых зьвестках ёсьць таксама варыянт Preigara; па-нямецку: Pregel) — рака ў Расеі, вусьце якой месьціцца ў месце Каралевец у Сьвежую затоку Балтыйскага мора. Даўжыня ракі — 123 км, плошча басэйну — 15 500 км².

Рака Прэґель у Тапіове

Прэґель ёсьць найдаўжэйшая рака, якая ляжыць цалкам у межах Калінінградзкае вобласьці. Выток зь места яднаньня Інстручу й Анґрапы, каля места Выструч. Шырыня Прэґелі ў Выстручы памерана 20 мэтрамі, ў Караляўце — 80 мэтрамі. Глыбіня разьніцца з 2—3 мэтраў у вышэйшым віры да 8—16 ў ніжэйшым.

Сьпіс местаў ды мястэчак, якія месьцяцца якраз на Прэґелі:

Каралявец

Тапіоў

Вылява

Выструч