Крывок
Крывок | |
![]() | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Кляса | Птушкі (Aves) |
Атрад | Сеўцападобныя (Charadriiformes) |
Сямейства | Крыўковыя (Haematopodidae) |
Род | Крывок (род) (Haematopus) |
Від | Крывок |
Бінамінальная намэнклятура | |
Haematopus ostralegus Linnaeus, 1758 | |
Арэал | |
![]() | |
Крывок[1] (Haematopus ostralegus), кулік-сарока — від птушак роду і сямейства крыўковых. Найбольш распаўсюджаны від кулікоў, насяляе Заходнюю Эўропу, цэнтральную Эўразію, Камчатку, Кітай і заходняе ўзьбярэжжа Карэі.
Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кулік-сарока — адзін з найбольшых кулікоў рэгіёну. Даўжыня — 40—45 см, мае дзюбу 8—9 см і размах крылаў 80—85 см[2]. Апярэньне чорна-белае, ногі чырвоныя; моцная шырокая чырвоная дзюба дазваляе разьбіваць ці раскрываць малюскаў ці раскопваць чарвякоў[2].
У палёце куліка немагчыма пераблытаць: белыя крылы і хвост з чорнымі акраінамі альбо чорны ніз і белы верх. Маладыя птушкі карычнявейшыя, маюць белы каўнерык і тупейшую дзюбу. Крык — характэрны гучны сьвіст.
Форма дзюбы вар’юецца; крыўкі з шырокімі канцамі дзюбаў разьдзіраюць створкі малюскаў ці прадзёўбваюць скарлупу, а з вострымі канцамі — раскопваюць чарвякоў.
Падвіды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ёсьць тры падвіды: ostralegus пражывае ў Эўропе і на ўзьбярэжжах ва Ўсходняй Эўропе, longipes — у Цэнтральнай Азіі і Расеі, osculans на Камчатцы і ў заходнім Кітаі.
Экалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Кулікі-сарокі — пералётныя птушкі. Эўрапейская папуляцыя гняздуе пераважна ў паўночнай Эўропе, але ўзімку могуць пералятаць у паўночную Афрыку і паўднёвую Эўропу.
Гнёзды птушкі выграбаюць на гальцы, узьбярэжжы ці камяністых астравах. У кладцы 2—4 яйкі маскіровачнай афарбоўкі.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Птушкі Беларусі — Крывок
- ^ а б The Birds of the Western Palearctic. — Abridged. — Oxford University Press, 1997. — ISBN 0-19-854099-X
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крывок — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Відэа, фота, аўдыё куліка-сарокі ў інтэрнэт-калекцыі птушак
- Факты пра куліка-сароку ў BirdLife
- Аўдыёзапісы куліка-сарокі на Xeno-canto.