Кракадзіл (аповед)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кракадзіл
Крокодил. Необыкновенное событие, или Пассаж в Пассаже
Жанр: аповед
Аўтар: Фёдар Дастаеўскі
Мова арыгіналу: расейская
Год напісаньня: 1864
Публікацыя: 1865
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

«Кракадзі́л» — аповед Фёдара Дастаеўскага, напісаны зь нехарактэрным для яго сатырычным ухілам. Сатыра аповеда накіраваная на лібэральна настроеныя палітычныя колы і выданьні, зь якімі на старонках часопісаў Дастаеўскі звычайна дыскутаваў сур’ёзным чынам.

Гісторыя стварэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апавяданьне ўпершыню апублікаванае ў 1865 годзе ў чаопісе «Эпоха».

Ва ўспамінах Дастаеўскі апісваў, што ў 1864 годзе «у Пасажы якойсьці немец паказваў за грошы кракадзіла», што падштурхнула яго напісаць сатырычна-фантастычную аповесьць у перайманьне гогалеўскаму «Носу». Першапачаткова апавяданьне называлася «Пра мужа, якога зьеў кракадзіл» (расейская мова|рас. О муже, съеденном крокодилом). Пазьней пры публікацыі аповеда ў часопісе, ён атрымаў назву «Кракадзіл. Незвычайнае здарэньне, або Пасаж у Пасажы»[1].

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чыноўніка, іван Мацьвеіча праглынае кракадзіл. Да нямалага зьдзіўленьня навакольных, Іван Мацьвеіч ня толькі застаецца жывы, але і цалкам задаволены сытуацыі, якая склалася. Разумеючы, што тым самым ён прыцягвае да сабе ўсеагульую ўвагу, ён пускаецца ў фантазіі аб тым, што зараз ён зможа вяшчаючы з кракадзіла ўплываць на розумы суграмадзянаў, несучы ім сьвятло і новыя тэорыі, якія ў кракадзіле прыдумваюцца на зьдзіўленьне лёгка.

Жыць Іван Мацьвеіч зьбіраецца да 1000 год і толькі крыўдуе, што на ім адзежа з расейскай, а не ангельскай тканіны — доўга не пратрымаецца і ён, бадай, за 1000 год можа і пераварыцца. Адносна сябе і сваёй жонкі мінулы сьціплы чыноўнік будуе грандыёзныя пляны.

Гэтак жа абсурдна паводзяць сябе і астатнія ўдзельнікі аповеда. Немец, гаспадар кракадзіла, заклапочаны здароўем жывёліны, свайго асноўнага капітала. Жонка Іван Мацьвеіча болей зацікаўлена сваім цяперашнім становішча «удавы». Знаёмы Цімафей Сямёныч разважае як бы не прыйшлося адказваць за калегу па рабоце і не прыцягнуць лішняй увагі начальства. Газэтчыкі альбо таўруюць ганьбай расейскага чыноўніка, які забраўся ў кракадзіла і ні за што не жадае адтуль выходзіць, альбо апісваюць, як аматар наесьці выкупіў і зьеў запар цэлага кракадзіла яшчэ жыўцом.

Пэрсанажы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Іван Мацьвеіч — чыноўнік, якога праглынуў кракадзіл
  • Алена Іванаўна — жонка Івана Мацьвеіча
  • «немец» — гаспадар кракадзіла
  • Цімафэй Сямёныч — знаёмы івана Мацьвеіча, старамодны і недалёкі, але самавіты чалавек

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]