Кліп-марафон
«Кліп-марафон» — штогадовая прэмія беларускамоўнага музычнага відэа, заснаваная ў 2007 годзе.
2007 год
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першае ўручэньне прэміі «Кліп-Марафон» адбылося 18—19 кастрычніка 2007 году ў Менску на офісе Партыі БНФ. Заснавальнікі прэміі: Франак Вячорка, Міхал Нядзьвецкі і Адам Птушка. Агульная колькасьць гледачоў за 2 фэстывальныя дні склала каля 100 чалавек, ня ўлічваючы інтэрнэт-аўдыторыю «Эўрапейскага радыё для Беларусі» — галоўнага інфармацыйнага спонсара мерапрыемства. «Кліп-Марафон-2007» аб’яднаў больш за 30 відэаролікаў за 1989—2007 гады. Усе кліпы былі разьмеркаваныя па 9 намінацыях, 6 зь якіх былі на конкурснай аснове.
Пераможцы ў конкурсных намінацыях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Анімацыйныя кліпы»: Крамбамбуля — «Турысты» (рэж. М. Сколкаў, 2005)
- «Традыцыі і сучаснасьць»: Стары Ольса — «У карчме» (рэж. Зьміцер Сасноўскі, 2003)
- «Цяжкая музыка»: Znich — «Крыжы-абярэгі» (рэж. Алесь Таболіч, 2006)
- «Лірыка»: Крамбамбуля — «Абсэнт» (рэж. У. Маркевіч, 2006)
- «Чорна-белае кіно»: Zet — «Калгас» (рэж. У. Біньдзюкоў, 2003)
- «Новае пакаленьне»: BN — «Канюшня» (рэж. Ю. Сапроненка, 2004)
Пераможцы інтэрнэт-галасаваньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Neuro Dubel — «З новым годам, родны край!» (рэж. А. Вечар, 2003)
- ZigZag — «Кастрычнік» (рэж. М. Сіры, 2006)
2008 год
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Намінацыя «Найлепшая анімацыя»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кліпы-ўдзельнікі:
- Тацьцяна Беланогая — «Да цябе»
- Крама — «Падае дождж»
- ZigZag — «Тры расейскія літары»
- Троіца — «Тры янгалы»
- Лявон Вольскі — «Эўравізія»
- Пераможца: Троіца — «Тры янгалы»
Намінацыя «Найлепшы пэрфоманс»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кліпы-ўдзельнікі:
- Neuro Dubel — «Жыцьцё»
- Палац — «Кола»
- Tarpach — «Люблю людзей»
- Partyzone — «Сьмерці няма»
- ZigZag — «Tanki»
- Пераможца: ZigZag — «Tanki»
Намінацыя «Найлепшая альтэрнатыва»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кліпы-ўдзельнікі:
- J:МОРС — «Адлегласьць»
- :B:N: — «Дажджамі»
- ZigZag — «Кастрычнік-2»
- Крама — «Неба»
- Dali — «Неба шэрае»
- Пераможца: :B:N: — «Дажджамі»
2009 год
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2009 г. узнагароду за найлепшы кліп году атрымаў кліп на песьню Vinsent'а «Восеньскі вальс»[1], зьняты Зьмітром Карначыкам і Алесем Меліхаўцом.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Вольга Коршун. Лірыка ў рытме рэпу // Чырвоная зьмена. — 12 траўня 2010. — № 18 (15621). — С. 2.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Кліп-марафон» // Беларускае пакаленьне Y
- Вітаўт Мартыненка пра «Кліп-марафон-2007»(недаступная спасылка)
- «Польскае радыё для замежжа» пра «Кліп-марафон-2007»(недаступная спасылка)
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |