Клёнаўка (рака)
Выгляд
| Клёнаўка | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Гайдукова Слабодка |
| Вусьце | Вуша |
| Вышыня вусьця | 155,2 м |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Менская вобласьць |
| Даўжыня | 14 км |
| Сярэднегадавы сьцёк | 4,2 м³/с |
| Плошча басэйну | 33 км² |
Клё́наўка — рака ў Чэрвеньскім і Бярэзінскім раёнах Менскай вобласьці Беларусі, правы прыток ракі Вуша (басэйн Бярэзіны).
Даўжыня ракі 14 км. Плошча вадазбору 33 км². Выток ракі знаходзіцца прыкладна за 1,2 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Гайдукова Слабодка Чэрвеньскага раёну. Вусьце за 0,4 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі Котава Бярэзінскага раёну. Вадазбор нізінны.
Каля ракі вёскі Бярозаўка, Клёнаўка.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 3: Катэнарыя ― Недайка / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 485 с.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др.. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 171. — 599 с. — ISBN 5-85700-001-7 (рас.)
- Республика Беларусь. Минская область. Березинский район: карта. Березино: план / Ред. Г. П. Ляхова. — Минск: РУП «Белкартография», 2011. — 3000 ас. (рас.)
- Ліст карты N-35-82. Выданьне 1982 г. (рас.)