Кляўс Шэнк фон Штаўфэнбэрг
Кляўс Шэнк Фон Штаўфэнбэрґ па-нямецку: Claus Schenk Graf von Stauffenberg | ||||
15 лістапада 1907 — 21 ліпеня 1944 | ||||
Мянушка | Чырвоны Граф; Нямецкі Ленін | |||
---|---|---|---|---|
Месца нараджэньня | Етынген, Нямецкая Імпэрыя | |||
Месца сьмерці | Бэрлін, Трэці Райх | |||
Прыналежнасьць | Нямецкая імпэрыя Ваймарская рэспубліка Трэці Райх | |||
Гады службы | 1926—1944 | |||
Званьне | палкоўнік | |||
Узнагароды |
| |||
Кляўс Філіп Марыя Шэнк ґраф фон Штаўфэнбэрґ (па-нямецку: Claus Philipp Maria Schenk Graf von Stauffenberg, 15 лістапада 1907, Етынген — 21 ліпеня 1944, Бэрлін) — палкоўнік вэрмахта, адзін з асноўных удзельнікаў ґрупы змоўшчыкаў, якія сплянавалі й ажыцьцявілі замах на жыцьцё Адольфа Гітлера 20 ліпеня 1944 году.
Біяґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Арыстакрат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ґраф Кляўс Шэнк фон Штаўфэнбэрґ нарадзіўся ў адной з найстарэйшых арыстакратычных сем’яў Паўднёвае Нямеччыны, цесна зьвязанай з каралеўскім домам Вюртэмбэрґа — бацька ґрафа займаў высокую пасаду пры двары апошняга караля Вюртэмбэрґа.
Кляўс быў трэцім сынам у сям’і. Ягоныя старэйшыя браты, Бэртальд і Аляксандар, пазьней таксама прынялі ўдзел у змове.
Выхоўваўся ў духу каталіцкае набожасьці, нямецкага патрыятызму й манархічнага кансэрватызму. Атрымаў выдатную адукацыю, меў літаратурныя схільнасьці. У 1923 годзе разам з братам Бэртальдам увайшоў у круг Стэфан Ґеорґэ й да канца сваіх дзён схіляўся перад гэтым паэтам.
1 красавіка 1926 году Штаўфэнбэрґ быў залічаны да 17-га кавалерыйскага полку ў Бамбэрґу. У 1927—1928 гадах вучыўся ў пяхотным вучылішчы ў Дрэздэне. У красавіку 1932 году з нагоды прэзыдэнцкіх выбараў выступіў супраць Гіндэнбурґа ў падтрымку Гітлера.
У траўні 1933 атрымаў званьне лейтэнанта. Штаўфэнбэрґ прымаў удзел у ваенным навучаньні штурмавікоў і арґанізаваў перадачу райхсвэру нелеґальнага арсэнала зброі. 26 верасьня 1933 году ажаніўся на Ніне Фраін фон Лерхэнфэльд.
У 1934 годзе атрымаў прызначэньне да кавалерыйскае вучэльні ў Гановэру. У гэты час кавалерыя паступова перафармавалася ў матарызаваныя войскі.
6 кастрычніка 1936 году прыступіў да вучобы ў Вайсковай акадэміі ґенэральнага штабу ў Бэрліне. У 1938 годзе пасьля сканчэньня акадэміі быў прызначаны 2-м Афіцэрам ґенэральнага штабу пад пачаткам ґенэрал-лейтэнанта Эрыха Ґепнэра. Удзельнічаў у акупацыі Судзецкае вобласьці.
Вайна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1939 годзе з пачаткам Другое сусьветнае вайны ў якасьці обэр-лейтэнанта ў танкавай дывізіі Штаўфэнбэрґ удзельнічаў у польскай кампаніі.
З Польшчы ён пісаў жонцы: [1][2]
Насельніцтва — неверагодны зброд. Шмат габрэяў і полукровак. Гэтым людзям добра, калі імі кіруеш пугай. Тысячы зьняволеных спатрэбяцца для сельскае гаспадаркі Нямеччыны. Яны працавітыя, паслухмяныя й непатрабавальныя.
Пэтэр ґраф Ёрк фон Вартэнбурґ і Ульрых ґраф Швэрын фон Шванэнфэльд зьвярнуліся да Штаўфэнбэрґа з просьбай прыняць прызначэньне на пасаду ад’ютанта камандуючага сухапутных войскаў Вальтэра фон Браўхіча для ўдзелу ў спробе перавароту. Але Штаўфэнбэрґ адмовіўся.
У 1940 годзе ў якасьці афіцэра ґенштабу ўдзельнічаў у францускай кампаніі. Атрымаў прызначэньне да арґадзьдзелу камандаваньня сухапутных войскаў. У сьнежні 1941 году падтрымаў засяроджваньне каманднай улады ў руках Гітлера.
У 1942 годзе ў сілу масавых забойстваў габрэяў, палякаў і савецкіх людзей, а таксама бясталентнага вядзеньня ваенных дзеяньняў Штаўфэнбэрґ далучыўся да ўдзельнікаў Супраціву.
У 1943 годзе атрымаў прызначэньне да 10-е танкавае дывізіі, якая павінна была забясьпечыць адступленьне ґенэрала Эрвіна Ромэля ў Паўночнай Афрыцы. Падчас налёту быў цяжка паранены. Страціў левае вока, правую руку й два пальцы на левай руцэ.
Пасьля выздараўленьня вярнуўся ў строй. Да гэтага часу ён ужо зразумеў, што Гітлер вядзе Нямеччыну да катастрофы.
Удзел у змове
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падрыхтоўка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадбачачы немінучае паражэньне ў вайне, група нямецкіх ґенэралаў і афіцэраў пайшла на змову, мэтай якое было фізычнае ўстараненьне Гітлера. Змоўшчыкі разьлічвалі, што пасьля ліквідацыі фюрэра яны змогуць заключыць мірны дагавор і такім чынам пазьбегнуць канчатковага разгрому Нямеччыны.
Унікальная магчымасьць забясьпечыць посьпех змовы была зьвязана з тым, што на новым месцы службы — у штабе рэзэрву сухапутных войскаў на Бэндлерштрасэ ў Бэрліне — Штаўфэнбэрґ займаўся падрыхтоўкай так званага пляну «Валькірыя». Гэты плян, распрацаваны афіцыйна й ўзгоднены з самім Гітлерам, прадугледжваў меры па пераходзе кіраваньня краінай да штаба рэзерву сухапутных войскаў у выпадку ўнутраных беспарадкаў, калі сувязь зь Вярхоўным камандаваньнем вэрмахта будзе парушаная.
Па плянах змоўшчыкаў, менавіта на Штаўфэнбэрґа была ўскладзена задача ўсталяваць сувязь з камандзірамі рэґулярных вайсковых частак па ўсёй Нямеччыне пасьля замаху на Гітлера й аддаць ім распараджэньня пра арышты кіраўнікоў мясцовых нацыскіх арґанізацыяў і афіцэраў гестапа. У той жа час Штаўфэнбэрґ быў адзіным са змоўшчыкаў, якія мелі рэґулярны доступ да Гітлера, таму ў рэшце рэшт ён узяў на сябе і ажыцьцяўленьне самога замаху.
Замах
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 20 ліпеня 1944 году ў стаўцы Гітлера была прызначаная чарговая нарада аб становішчы справаў на франтах. Удзельнікі змовы ґенерал-маёр Хелінг фон Траска й ягоны падначалены маёр Яхім Кун, вайсковы інжынер па адукацыі, падрыхтавалі для замаху 2 выбухныя прылады, якія Штаўфэнбэрґ паклаў у свой партфель. Актываваць дэтанатары трэба было самому Штаўфэнбэрґу непасрэдна перад замахам.
Штаўфэнбэрґ быў выкліканы ў палявую стаўку Вярхоўнага камандаваньня нямецкай арміі «Вольфшанцэ» («Ваўчынае лагво») пад горадам Растэнбург ва Ўсходняй Прусіі, дзе яму трэба было зрабіць даклад аб фармаваньні рэзэрвовых частак. Выклік на нараду завізаваў сам ґенерал-фэльдмаршал Вільгельм Кейтэль, начальнік Вярхоўнага камандаванЬня вэрмахта, галоўны саветнік Гітлера па ваенных пытаньнях.
Перад вылетам у стаўку Кляўс фон Штаўфэнбэрґ сустрэўся са сваім братам Бэртальдам і сказаў яму словы, якія той запісаў у дзёньніку: "Хто знойдзе ў сабе мужнасьць зрабіць гэта, увойдзе ў гісторыю як здраднік, але калі ён адмовіцца гэта зрабіць, то будзе здраднікам перад сваім сумленьнем ".
Штаўфэнбэрґ разьлічваў, што нарада будзе праходзіць у адным з бункераў. Выбух двух кіляграмаў выбухоўкі ў закрытым памяшканьні не пакідаў фюрэру практычна ніякіх шанцаў на выратаваньне. Аднак па прыбыцьці ў стаўку Штаўфэнбэрґ даведаўся, што нараду перанеслі на больш раньні час. Акрамя таго, яго праводзілі не ў бункеры фюрэра, а ў адным з драўляных будынкаў, так як у бункеры былі пачаты дадатковыя умацавальныя працы.
Знаходзячыся пад амаль бесперапынным назіраньнем, выпрабоўваючы дэфіцыт часу й дзейнічаючы адной пакалечанай рукой, Штаўфэнбэрґ змог актываваць дэтанатар толькі на адной выбуховай прыладзе. Нягледзячы на тое, што выбух адной прылады прывёў бы да дэтанацыі й другой, Штаўфэнбэрґ па невядомых прычынах не стаў класьці назад у свой партфель блёк выбухоўкі, які застаўся без дэтанатару. Таму сіла выбуху апынулася ў два разы ніжэй чаканай. Праўда, Штаўфэнбэрґу атрымалася паставіць партфель побач з Гітлерам і пад добрапрыстойнай падставай выйсьці з пакою, калі да выбуху заставалася пяць хвілін. Але літаральна за лічаныя сэкунды да выбуху палкоўнік Хайнц Брандт пераставіў партфель, і масіўны дубовы стол выратаваў Гітлера ад выбухной хвалі[3].
Усяго ў бараку знаходзіліся 24 чалавекі. 17 зь іх атрымалі раненьні, яшчэ чацьвёра загінулі, а сам Гітлер цудам адкараскаўся лёгкай кантузіяй і раненьнем. Няўдача замаху дала яму чарговую нагоду сьцвярджаць, што яго захоўвае сам «провід».
Правал змовы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да гэтага моманту Штаўфэнбэрґ ужо пакінуў тэрыторыю Стаўкі й бачыў выбух з адлегласьці. Будучы ўпэўненым у посьпеху замаху, ён дабраўся да Растэнбургу й вылецеў у Бэрлін, дзе паведаміў ґенэралу Фрыдрыху Ольбрыхту (ўдзельніку змовы), што Гітлер мёртвы, і стаў настойваць на прывядзеньні пляну «Валькірыя» ў выкананьне. Аднак камандуючы рэзэрвам сухапутных войскаў ґенэрал-палкоўнік Фрыдрых Фром, які павінны быў падпісаць плян, вырашыў сам пераканацца ў гібелі Гітлера й датэлефанаваўся да Стаўкі. Даведаўшыся аб правале замаху, ён адмовіўся ад удзелу ў змове й быў арыштаваны змоўшчыкамі. Дзеяньні змоўшчыкаў былі падтрыманы апазыцыйна настроенымі ваеначальнікамі на месцах. Прыкладам, вайсковы ґубэрнатар Францыі, ґенэрал Шцюльпнагель, пачаў арышты чыноў СС і Гестапу.
Спрабуючы ажыцьцявіць свой плян, Штаўфэнбэрґ асабіста абзвоньваў камандзіраў частак і злучэньняў у Нямеччыне й на акупаваных тэрыторыях, пераконваючы іх выконваць загады новага кіраўніцтва — ґенэрал-палкоўніка Людвіга Бэка й ґенэрал-фэльдмаршала Віцлебэна — і правесьці арышты афіцэраў СС і гестапа. Некаторыя з тых, да каго ён зьвяртаўся, сапраўды выканалі ягоныя ўказаньні й прыступілі да затрыманьняў. Аднак многія вайсковыя камандзіры аддалі перавагу дачакацца афіцыйнага пацьверджаньня гібелі Гітлера. Такога пацьверджаньня, аднак, не было — больш за тое, Гебельс неўзабаве абвесьціў па радыё, што Гітлер жывы.
У выніку ўжо да вечара таго ж дня батальён аховы вайсковай камэндатуры Бэрліна які захаваў вернасьць фюрэру, кантраляваў асноўныя будынкі ў цэнтры Бэрліна, а бліжэй да паўночы захапіў будынак штаба рэзэрву сухапутных войскаў на Бэндлерштрасэ. Кляўс фон Штаўфэнбэрґ, ягоны брат Бэртальд і іншыя змоўшчыкі былі схопленыя. Пры арышце Штаўфэнбэрґ быў паранены куляй у плячо.
Выпушчаны з-пад арышту ґенэрал-палкоўнік Фром неадкладна абвесьціў пасяджэньне вайсковага суду й тут жа прысудзіў да сьмерці пяць чалавек, у тым ліку Кляўса фон Штаўфэнбэрґа. Асуджаныя былі расстраляныя ў двары штабу. Перад сьмерцю Штаўфэнбэрґ пасьпеў крыкнуць: «Няхай жыве сьвяшчэнная Нямеччына!»
Астатнія змоўшчыкі былі перададзеныя гестапа. На наступны дзень была створана спэцыяльная камісія з высокапастаўленых кіраўнікоў СС для расьследаваньня змовы. Тысячы меркаваных і сапраўдных удзельнікаў «змовы 20 Ліпеня» былі арыштаваныя, падвергнутыя катаваньням, пакараныя. Пакуты адмыслова здымалі на кінаплёнку для паказу фюрэру.
Па ўсёй Нямеччыне пачаліся арышты падазраваных у змове. Былі арыштаваныя многія вядомыя ваеначальнікі, напрыклад, ґенэрал-фэльдмаршалы Віцлебэн (пакараны па прысудзе суду) і Эвальд фон Клейст (адпушчаны), ґенэрал-палкоўнік Шцюльпангель (спрабаваў застрэліцца, але выжыў і быў пакараны), Франц Гальдэр і многія іншыя. Леґендарны палкаводзец Эрвін Ромэль, патрапіўшы пад падазрэньні, 14 кастрычніка пакончыў з сабой (па іншай вэрсіі, самагубства Ромэля было інсцэніравана). Загінулі й многія грамадзянскія ўдзельнікі змовы — Карл Фрыдрых Гердэлер, Ульрых фон Хасэль, Юліус Лебэр і іншыя.
Герой або здраднік
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У расколатай Нямеччыне стаўленьне да замаху на Гітлера 20 ліпеня 1944 года было неадназначным. У Заходняй Нямеччыне сродкі масавай інфармацыі й палітыкі апісвалі удзельнікаў змовы як герояў. У НДР гэтая дата наогул не адзначалася.
Хоць Штаўфэнбэрґ быў выхаваны ў кансэрватыўнай, манархічнай і рэліґійнай традыцыі, за час вайны ягоныя палітычныя пазыцыі прыкметна зьмяняліся. У асяроддзі антыгітлераўскіх змоўшчыкаў ён зблізіўся з сацыял-дэмакратамі Юліюсам Лебэрам і Вільгельмам Лейшнэрам; акрамя таго, ён лічыў, што да пасляваеннага ўладкавання Нямеччыны варта падключыць усе антыфашыскія сілы, у тым ліку камуністаў. У усходненямецкай і савецкай гістарыяграфіі змоўшчыкі падзяляліся на «рэакцыйнае» (кансэрватыўнае) крыло пад кіраўніцтвам былога бургамістра Ляйпцыгу Гердэлера й «патрыятычнае» (прагрэсіўнае) на чале са Штаўфэнбэрґам. Згодна з гэтай канцэпцыяй, першыя мелі намер пасьля перавароту заключыць сэпаратны мір з Захадам і працягнуць вайну з Савецкім Саюзам, другія ж ставілі сваёй мэтай поўны мір для Нямеччыны й ўстанавілі кантакты зь левымі палітыкамі — сацыял-дэмакратамі, і нават зь кіраўнікамі камуністычнага падпольля[4]. Падобны пункт гледжаньня падзяляе й шэраг заходніх аўтараў [5].
Але аж да сярэдзіны 1960-х гадоў шмат хто ў Нямеччыне лічылі удзельнікаў змовы не героямі, а здраднікамі.
У сучаснай Нямеччыне 20 ліпеня абвешчана днём жалобы па пакараным і штогод суправаджаецца правядзеньнем урачыстых мерапрыемстваў. На месцы пакараньня сьмерцю ґрафа фон Штаўфэнбэрґа і ягоных таварышаў праводзіцца ўрачыстае прыняцьце Вайсковая прысяга прысягі ваеннаслужачымі.
Фільмы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1955 Гэта адбылося 20 ліпеня / Es geschah am 20. Juli (ФРН, рэж. Георг Вільгельм Пабст)
- 1955 20 ліпеня / Der 20. Juli (ФРН, рэж. Фальк Харнак)
- 1966 Без барацьбы няма перамогі / Ohne Kampf kein Sieg (ТБ НДР, рэж. Рудзі Курц)
- 1967 Ноч генэралаў / The Night of the Generals (рэж. Анатоль Літвак)
- 1970 Кляўс граф Штаўфэнбэрґ - партрэт пакушэнца / Claus Graf Stauffenberg — Porträt eines Attentäters (ZDF, ТБ ФРН, рэж. Рудольф Нусгрубэр)
- 1970 Вызваленне. Напрамак галоўнага ўдару (СССР, рэж. Юрый Озеров)
- 1971 Апэрацыя Валькірыя / Operation Walküre (WDR, ТБ ФРН, рэж. Франц Петэр Вірт)
- 1990 Змова супраць Гітлера / The Plot to Kill Hitler (ТБ, рэж. Лорэнс Шылер)
- 2004 Штаўфэнбэрґ / Stauffenberg (ARD, ТБ ФРН, рэж. [Ё Баер]])
- 2004 Што сапраўды адбылося 20 ліпеня 1944 г? / Was geschah wirklich am 20. Juli 1944? (RBB, ТБ ФРН, рэж. Арцём Деменок)
- 2004 Гадзіна афіцэраў / Die Stunde der Offiziere (ZDF, ТБ ФРН, рэж. Ханс-Эрых Віт)
- 2008 Апэрацыя «Валькірыя» / Valkyrie (рэж. Браян Сiнгер)
- 2009 Штаўфэнбэрґ — сапраўдная гісторыя / Stauffenberg — Die wahre Geschichte (ZDF, ТБ ФРН, рэж. Олівер Хальмбургер)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ P. Hoffmann Stauffenberg: a family history, 1905-1944. — Second edition. — McGill-Queens University Press, 2003. — С. 115. — ISBN 0-7735-2595-5
- ^ Ю. Нерсес Абразанне для валькірыі
- ^ Ширер У. Взлёт и падение Третьего Рейха — М.: Воениздат, 1991.— 528 с. — С. 447
- ^ Напрыклад, гл тут: Д. Мельнікаў, Л. Чорная Злачынца № 1. Нацысцкі рэжым і яго фюрэр. — М.: Выдавецтва «Навіны», 1991. — С. 412-417. — 464 с. — 100 000 ас. — ISBN 5-7020-0080-3
- ^ Р. Мэнвелл, Г. Фрэнкель Ліпеньская змова. Гісторыя няўдалага замаху на жыцьцё Гітлера. — М.: Центрполіграф, 2007. — 270 с. — 50 000 ас. — ISBN 078-5-9524-3062-4
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Финкер К. Заговор 20 июля 1944 года. Дело полковника Штауффенберга. М., 1975.
- Евгений Беркович Одинокие герои. История покушений на Гитлера
- Часть первая «Логово волка»
- Часть вторая «Настанет время, когда я спасу Германию»