Перайсьці да зьместу

Кляменці Бялявін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кляменці Бялявін
Дата нараджэньня 25 сакавіка 1949 (75 гадоў)
Месца нараджэньня Менск, Беларуская ССР, Савецкі Саюз
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1971)
Занятак навуковец
Навуковая сфэра матэрыялазнаўства
Месца працы Інстытут парашковай мэталюргіі
Вядомы як распрацоўнік спосабу электраімпульснай апрацоўкі парашковых матэрыялаў
Навуковая ступень доктар навук (2001)

Кляменці Яўгенавіч Бялявін (нар. 1949, Менск, цяпер Беларусь) — беларускі матэрыялазнавец.

Распрацаваў спосаб электраімпульснай апрацоўкі парашковых матэрыялаў для атрыманьня порыстых матэрыялаў на іх аснове. Доктар тэхнічных навук (2001) і прафэсар (2006). Аўтар навуковых працаў пра кампазыцыйныя матэрыялы ў галіне электрафізыкі[2].

У 1971 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. У 1973 годзе ўладкаваўся на працу ў Навукова-дасьледчы інстытут парашковай мэталюргіі. У 1993 годзе стаў загаднікам лябараторыі[3]. У 2003 годзе заняў пасаду намесьніка кіраўніка Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яданьня парашковай мэталюргіі НАНБ[2].

  1. ^ https://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.18-1.djvu/358_996x9999.jpeg
  2. ^ а б Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 25 сакавіка 2014. — № 54 (27664). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Мікалай Савік. Бялявін Кляменці Яўгенавіч // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — С. 358. — 473 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0295-4