Кацярына Білакур
Кацярына Білакур | |
Дата нараджэньня | 25 лістапада (8 сьнежня) 1900[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 10 чэрвеня 1961[2] (60 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Занятак | малярка, плястычны артыст |
Жанры | наіўнае мастацтва[d] |
Узнагароды | |
Кацярына Васільеўна Білакур (па-ўкраінску: Катери́на Васи́лівна Білоку́р; 7 сьнежня 1900, Багданаўка, Палтаўская губэрня, Расейская імпэрыя — 10 чэрвеня 1961, Багданаўка, Ягатынскі раён, Кіеўская вобласьць, УССР) — украінская мастачка жанру наіўнага мастацтва, майстар народнага дэкаратыўнага жывапісу. Народны мастак Украінскай ССР (1956).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася 24 лістапада (7 сьнежня) 1900 году ў в. Багданаўка Палтаўскай губэрні Расейскай імпэрыі. Бацька, Васіль Іосіфавіч Білакур, быў даволі заможным чалавекам, меў 2,5 дзесяціны ворнай зямлі, трымаў жывёлу. Мела братоў Рыгора і Паўла. У 6—7 гадоў Кацярына Білакур навучылася чытаць, аднак на сямейнай нарадзе вырашылі не аддаваць дачку ў школу, каб зэканоміць на вопратцы і абутку.
Маляваць пачала з раньніх гадоў, аднак бацькі не ўхвалялі гэты занятак і забаранялі ім займацца, бо ён адцягваў ад працы па гаспадарцы і мог пашкодзіць замужжу. Кацярына працягвала маляваць цішком ад родных, выкарыстоўваючы палатно і вугаль. Малявала дэкарацыі для драмгуртка, створанага суседам і сваяком Білакураў — Мікітай Танканогам. Пазьней Білакур таксама іграла на сцэне гэтага тэатру.
У 1922—1923 гадах даведалася пра Міргародскі тэхнікум мастацкай керамікі. Адправілася ў Міргарад, маючы пры сабе два малюнкі: «копія з нейкай карцінкі» і малюнак дзедаўскай хаты з натуры, выкананыя ўжо не на палатне, а на адмыслова для гэтага прыдбанай паперы. У тэхнікум Білакур не прынялі з-за адсутнасьці дакумэнта аб заканчэньні сямігодкі. Уражаная адмовай, яна вярнулася дадому пешшу.
Маляваць не пакідала і пасьля пачала наведваць драматычны гурток, арганізаваны сужэнцамі настаўнікамі Калітамі. Бацькі пагадзіліся на ўдзел дачкі ў спэктаклях, але пры ўмове, што драмгурток не будзе перашкаджаць рабоце па гаспадарцы.
У гуртку ставілі «Наталку Палтаўку» І. Катлярэўскага, «Сватаўства на Ганчароўцы» Р. Квіткі-Аснаўяненкі, «Наймічку» і «Безталанна» І. Карпенкі-Карага, «Маці-наймічку» І. Тагабочнага (інсцэнізацыю «Наймічкі» Т. Шаўчэнкі) і г. д. У свае 24-26 гадоў Білакур пераважна гуляла «маладзіц».
У 1928 годзе, даведаўшыся аб наборы студэнтаў у Кіеўскі тэатральны тэхнікум, вырашыла паспрабаваць свае сілы. Але сытуацыя паўтарылася: ёй зноў адмовілі з той жа прычыны.
Восеньню 1934 году спрабавала ўтапіцца ў рацэ Чумгак, у выніку чаго застудзіла ногі. Пасьля спробы самагубства бацька з праклёнамі пагадзіўся на занятак дачкі маляваньнем.
Пасьля заканчэньня Вялікай Айчыннай вайны сям’я Білакур стала калгаснікамі. У 1948 годзе памёр бацька мастачкі. Кацярына некаторы час жыла з хворай маці, а пазьней да яе пераехаў яе брат Рыгор з жонкай і пяцьцю дзецьмі. У сям’і пачаліся шматлікія зваркі.
Вясной 1961 году да боляў у нагах дадаліся моцныя болі ў страўніку. Хатнія сродкі не дапамагалі, а ў аптэцы Багданаўкі не было неабходных лекаў.
У пачатку чэрвеня 1961 году памерла маці мастачкі. Праз некалькі дзён Кацярыну Білакур даставілі ў Ягоцінскую раённую бальніцу, дзе 10 чэрвеня ёй зрабілі апэрацыю, якая не дапамагла. У гэты ж дзень мастачка памерла. Пахавана ў в. Багданаўка, аўтар надмагільнага помніка — скульптар Іван Ганчар.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Увесну 1940 году Білакур пачула па радыё песьню «Чи я в лузі не калина була» ў выкананьні Аксаны Петрусенка і зьвярнулася да сьпявачкі з лістом, дадаўшы да яго малюнак каліны на шматочку палатна. Малюнак уразіў Петрусенка. Параіўшыся з сябрамі Васілём Касіянам і Паўлам Тычынай, яна зьвярнулася ў Цэнтар народнай творчасьці, пасьля чаго ў абласны цэнтар паступіла распараджэньне знайсьці Кацярыну Білакур і пацікавіцца яе працамі.
Багданаўку наведаў Уладзімер Хіцько, які ўзначальваў тады мастацка-мэтадычны савет абласнога Дому народнай творчасьці. Некалькі карцін ён паказаў у Палтаве мастаку Мацьвею Данцову. У 1940 годзе ў Палтаўскім доме народнай творчасьці была адкрыта пэрсанальная выстава мастачкі-самавучкі з Багданаўкі, якая ў той час складалася з 11 карцін. Выстава мела вялікі посьпех. Мастачку прэміравалі паездкай да Масквы. У суправаджэньні Уладзімера Хіцько яна наведала Трацьцякоўскую галерэю, Пушкінскі музэй.
У 1944 годзе Багданаўку наведаў дырэктар Дзяржаўнага музэю ўкраінскага народнага дэкаратыўнага мастацтва Васіль Нагай. Ён прапанаваў Білакур зладзіць выставу і набыць яе карціны. Дзякуючы яму Музэй украінскага народнага дэкаратыўнага мастацтва мае найлепшую калекцыю твораў Білакур.
У 1949 годзе стала сябрам Саюзу мастакоў Украіны.
Работы Кацярыны Білакур рэгулярна экспанаваліся на выставах у Палтаве, Кіеве, Маскве і іншых гарадах.
Тры карціны Білакур — «Цар-Колас», «Бярозка» і «Калгаснае поле» былі ўведзены ў склад экспазыіцыі савецкага мастацтва на Міжнароднай выставе ў Парыжы (1954). Білакур параўноўвалі з іншай прадстаўніцай «наіўнага мастацтва» — Сэрафінай Луі.
У мастачцы зьявіліся шматлікія сябры, перш за ўсё мастакі і мастацтвазнаўцы, сярод якіх яна знайшла разуменьне і павагу. Акрамя сустрэч, яна вяла з імі працяглую перапіску з Багданаўкі. Сярод яе адрасатаў — паэт Паўло Тычына і яго жонка Лідзія Папарук, мастацтвазнаўца Стэфан Таранушэнка, дырэктар Музэя ўкраінскага народнага дэкаратыўнага мастацтва Васіль Нагай, мастакі і мастачкі Алена Кульчыцкая, Мацьвей Данцоў, Эма Гуровіч. У Багданаўцы ў Белакур зьявіліся вучаніцы: Вольга Бінчук, Тамара Ганжа, Ганна Самарская.
У асноўным Кацярына Білакур малявала кветкі. Нярэдка ў адной карціне спалучала вясновыя і восеньскія — такая карціна малявалася з вясны да восені. 6 вяргінь на карціне «Калгаснае поле» малявала тры тыдні. Акрамя кветак Кацярына Белакур малявала краявіды і партрэты. Некалькі разоў зьвярталася да сюжэту бусла, які прыносіць дзіця, але адмовілася ад гэтай ідэі са зьдзіўленьня і неразуменьня навакольных.
Акварэльлю і алоўкам працавала мала, мастачку больш прыцягвалі алейныя фарбы. Сама рабіла пэндзьлі — выбірала з кацінага хваста валасінкі аднолькавай даўжыні. Для кожнай фарбы — свой пэндзаль. Самастойна авалодала тэхнікай грунтоўкі палатна.
Сьпіс карцін
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Жінка в зеленому корсеті (1920-я гады)
- У Богданівці, за греблею (сярэдзіна 1920-х гадоў)
- Квіти (канец 1920-х гадоў)
- Натюрморт (канец 1920-х гадоў)
- Портрет Олі Білокур (1928)
- Портрет Надії Кононєнко (1929)
- Пейзаж з вітряком (пачатак 1930-х гадоў)
- Дорога в'ється в даль (пачатак 1930-х гадоў)
- Портрет колгоспниці Тетяни Бахмач (1932—1933-я гады)
- Берізка (1934), страчана
- Квіти за тином (1935)
- Портрет племінниць художниці (1937—1939-я гады)
- Квіти у тумані (1940)
- Сон (1940)
- Жоржини (Квіти і калина) (1940)
- Дерева в лісі (1940-я гады)
- Селянське подвір’я (1940-я гады)
- На околиці (1940-я гады)
- Портрет Софії Журби (1940-я гады)
- Портрет Надії Білокур (1941)
- Польові квіти (1941)
- Квіти (1942)
- Квіти увечері (1942)
- Квіти на блакитному тлі (1942—1943-я гады)
- Буйна (1944—1947-я гады)
- Декоративне панно (1945)
- Привіт урожаю (1946)
- Півонії (1946)
- ХХХ-ліття СРСР (1947)
- Квіти та горіхи (1948)
- Півонії (1948)
- Колгоспне поле (1948—1949-я гады)
- Букет квітів (канец 1940-х — початок 1950-х гадоў)
- Горобчики (канец 1940-х гадоў)
- Тихесенький вечір на землю спадає (канец 1940-х гадоў)
- Колгоспниця (1949)
- Цар Колос (1949)
- Ескіз «Жінка з палицею» (1950-я гады)
- Цар Колос (варіант) (1950-я гады)
- Рожі (Мальви) (1950)
- Квіти, яблука і помідори (1950)
- Автопортрет (1950)
- За рідною Богданівкою (1950)
- Ваза з квітів (1950-я гады)
- Щастя (Чорногузи дитину принесли) (1950)
- Ескіз до картини «Щастя» (1950)
- Щасливе дитинство (1950-я гады)
- Квітоньки та берізоньки вечором (1950)
- Сердитий хлопець (1950)
- Снідання (1950)
- Пшениця, квіти, виноград (1950—1952-я гады)
- Кавун, морква, квіти (1951)
- Щастя (не скінчений варіант) (1951)
- Портрет дівчини (пачатак 1950-х гадоў)
- Ескіз «Калина. Мак» (пачатак 1950-х гадоў)
- Квіти (1952—1953-я гады)
- Квіти і виноград (1953—1958-я гады)
- Квіти на синьому фоні (1954)
- Будьте здорові, з урожаєм (1954)
- Мальви та троянди (1954—1958-я гады)
- Богданівські яблука (сярэдзіна 1950-х гадоў)
- У старому селі. Зима (1950-я гады)
- Гарбузи цвітіть (1950-я гады)
- Ескіз «Будинок» (1950-я гады)
- Гілка полині (сярэдзіна 1950-х гадоў)
- На кручі (1950-я гады)
- Хата діда Савки (1950-я гады)
- Сосна (1950-я гады)
- Дерево Середина (1950-я гады)
- Дерева за парканом (1950-я гады)
- Гультяї (гумористична сценка) (1950-я гады)
- Автопортрет (1955)
- Хата в Богданівці (1955)
- Гай (1955)
- Автопортрет (1957)
- Георгіни (1957)
- Півонії (1958)
- Цветы и калина (1958)
- Натюрморт із колосками і глечиком (1958—1959)
- Натюрморт «Квіти та овочі» (1959)
- Букет квітів (1959)
- Натюрморт (1960)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Імянная манэта наміналам 2 грыўні, 2000
-
Марка Украіны «Народны мастак», 2000
-
Помнік Білакур у Багданаўці
-
Юбілейная ваза да 90-годдзя Кацярыны Білакур (Яготынская карцінная галерэя), скульптар — Ю. А. Укадэр
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ордэн «Знак Пашаны» (1951);
- Заслужаны дзеяч мастацтваў Украінскай ССР (1951);
- Народны мастак Украінскай ССР (1956).
Ушанаваньне памяці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У 1977 годзе ў доме Білакураў у Багданаўцы быў створаны музэй-сядзіба Кацярыны Білакур.
- У Кіеве, Бучы, Ірпені, Краматорску, Чарнігаве ёсьць вуліцы Кацярыны Белакур, у Броварах і Чарнігаве ёсьць завулкі Кацярыны Білакур.
- Помнік у горадзе Ягатын (скульптар Уладзімір Ганзенка, 1981).
- У чэрвені 1989 году пастановай Савету Міністраў УССР заснавана прэмія імя Кацярыны Білакур за выдатныя творы традыцыйнага народнага мастацтва з мэтай стымуляваньня разьвіцьця ўкраінскага народнага мастацтва.
- У гонар Кацярыны Білакур у 2000 годзе выбіта памятная манэта і выдадзена марка Украіны.
- З 2012 году штогод 9 чэрвеня, ці ў бліжэйшыя выходныя дні, у сяле Багданаіўка праводзіцца міжрэгіянальны фэстываль народнай творчасьці «Кацярыніна песьня», прысьвечаны памяці мастачкі.