Алейныя фарбы
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Але́йныя фа́рбы — суспэнзыі неарганічных пігмэнтаў і напаўняльнікаў у пакостах.
Пігмэнты — двухаксыд тытану, вохра, жалезны сурык, аксыд хрому і інш.; напаўняльнікі — тальк, каалін, лушчак і інш. Для хуткага высыханьня ў алейныя фарбы дадаюць сыкатывы, для лепшага дыспэргаваньня — паверхнева-актыўныя рэчывы.
Вырабляюцца густацёртыя (пастападобныя) і гатовыя для выкарыстаньня (вадкія). Пры высыханьні, абумоўленым акісьляльнай палімэрызацыяй расьлінных алеяў пакосту, утвараецца атмасфэраўстойлівая плёнка, якая мае невысокую цьвёрдасць, набракае ў вадзе і разбураецца ў лугах. Выкарыстоўваюцца ў будаўніцтве, алейным жывапісе.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 1996. — 552 с.: іл. ISBN 985-11-0036-6
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Алейныя фарбы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |