Перайсьці да зьместу

Катандзара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Катандзара
Населены пункт
Сьцяг Герб
Дэвіз Sanguinis Effusione
Краіна
Геаграфія
Плошча
Вышыня НУМ 342 м
Часавы пас UTC+1 і UTC+2
Каардынаты 38°54′ пн. ш. 16°36′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Этнахаронімы catanzaresi
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 0961
Паштовы індэкс 88100
Нумарны знак CZ
Сайт comune.catanzaro.it
Катандзара на мапе Італіі
Катандзара
Катандзара
Катандзара

Катандза́ра (па-італьянску: Catanzaro) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Калябрыя, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі.

Лічыцца, што Катандзара было старажытнагрэцкай калёніі, якая існавала, як мяркуюць, на руінах старажытнага гораду Трыскінэс. Іншыя крыніцы паказваюць, што Катандзара паўстала з розных паселішчаў, раскіданых у рэгіёне. У пачатку X стагодзьдзя[4] бізантыйскі горад Катандзара быў заняты сарацынамі, якія заснавалі эмірат. Аб арабскай прысутнасьці сьведчаць знаходкі ў нэкропалі VIII стагодзьдзя, дзе былі прадметы з арабскімі надпісамі.

Пляц Матэоцьці

Каля 1050 году Катандзара паўстаў супраць панаваньня сарацынаў і вярнуўся на кароткі час пад бізантыйскую ўладу. У 1069 годзе места было апошнім горадам у Калябрыі пасьля многіх месяцаў супраціўленьня, які трапіў пад аблогу нарманаў Робэрта Гвіскара, які пабудаваў нармандскі замак, які існуе і дасюль. У гэтую эпоху ў рэгіёне квітнела мастацтва і рамёствы, асабліва апрацоўка шоўку, якім гандлявалі зь іншымі рэгіёнамі Італіі, іншымі краінамі і Ўсходняй Эўропай. Шоўк з Катандзара забясьпечваў амаль усю Эўропу і прадаваўся на вялікіх кірмашам гішпанскімі, вэнэцыянскімі, генуэскімі і галяндзкімі купцамі. Горад быў сусьветна вядомы сваімі вырабамі з шоўку, аксаміту, штофу і парчы[5][6]. У XIII стагодзьдзі імпэратар Фрыдрых II перадаў Катандзара ў беспасярэднае валоданьне каронай. Нарманы ўзьвялі Катандзара ў шляхетнае графства. Цягам чатырнаццаці гадоў ён быў каралеўскім дамэнам нэапалітанскага караля Ўладзіслава, а ў 1420 годзе зноў быў вернуты нарманамі. Пасьля паўстаньня сельскіх жыхароў, кароль Альфонса V узяў пад свой кантроль горад.

У 1466 годзе кароль Людовік XI пастанавіў разьвіць нацыянальную шаўковую прамысловасьць у Ліёне і заклікаў вялікую колькасьць італьянскіх рабочых, галоўным чынам з Калябрыі. Слава майстроў па ткацтву шоўку з Катандзара распаўсюдзілася ва ўсёй Францыі, і іх запрасілі ў Ліён, каб навучыць тэхніцы ткацтва. У 1470 годзе адзін з гэтых ткачоў, вядомы як Жан лё Калябрэ[7], вынайшаў першы прататып ткацкага станка жакардавага тыпу[8]. Ён прадставіў новы тып варштата, якая магла апрацоўваць ніткі хутчэй і больш дакладна. На працягу многіх гадоў удасканаленьне ткацкай прылады працягвалася. У 1519 годзе імпэратар Карл V дазволіў гораду заснаваць консульства шаўковага рамяства, якому даручана было рэгуляваць і кантраляваць розныя этапы вытворчасьці, якое квітнела ўсьцяж XVI стагодзьдзя. На момант стварэньня гільдыі ў Катандзара мелася больш за 500 ткацкіх станкоў. Да 1660 году, калі ў горадзе было каля 16 тысячаў жыхароў, у ягонай шаўковай прамысловасьці было занятае прынамсі 5 тысяч чалавек. Шаўковыя тканіны Катандзара ня толькі прадаваліся на рынках каралеўства, але і экспартаваліся ў Вэнэцыю, Францыю, Гішпанію і Ангельшчыну[9]. У 1528 годзе Карл V дазволіў Катандзара займець імпэрскага арла на сваім гербе.

  1. archINFORM (ням.) — 1994.
  2. Superficie di Comuni Province e Regioni italiane al 9 ottobre 2011ISTAT.
  3. https://demo.istat.it/?l=it
  4. «Catanzaro Italy: Catanzaro guide, city of Catanzaro, Calabria Italy». Initalytoday.
  5. «The Ancient and Noble Art of Silk». MadeinItalyfor.me.
  6. «Catanzaro». Britannica.
  7. Rossi, Cesare; Russo, Flavio (2016). «Ancient Engineers’ Inventions: Precursors of the Present».
  8. Rubino, Angela (2006). «La seta a Catanzaro e Lione. Echi lontani e attività presente». Calabria Letteraria. — ISBN 8875741271.
  9. Sakellariou, Eleni (2011). «Southern Italy in the Late Middle Ages: Demographic, Institutional Change in the Kingdom of Naples, c.1440—c.1530». Brill.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]