Касьцёл Сьвятой Ганны (Варонча)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятой Ганны
| |
Касьцёл Сьвятой Ганны
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Варонча |
Каардынаты | 53°24′47.24″ пн. ш. 26°3′36.06″ у. д. / 53.4131222° пн. ш. 26.0600167° у. д.Каардынаты: 53°24′47.24″ пн. ш. 26°3′36.06″ у. д. / 53.4131222° пн. ш. 26.0600167° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква і каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока і клясыцызм |
Дата заснаваньня | 1808 |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Сьвятой Ганны | |
Касьцёл Сьвятой Ганны на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятой Ганны — помнік архітэктуры XVIII ст. у Варончы. Знаходзіцца на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі. Твор архітэктуры барокавага клясыцызму.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл збудавалі ў 1773 годзе (паводле іншых зьвестак, у 1781 або 1809 годзе) з фундацыі ваяводы наваградзкага Юзэфа Несялоўскага, асьвячоны віленскім біскупам Ігнаціем Масальскім.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год) касьцёл працягваў дзейнічаць. У 1816 годзе фундатар спачыў ў крыпце касьцёла.
У касьцёлы былі хрышчоныя Ян Чачот і Марыля Верашчака — каханая Адама Міцкевіча. Марыля тутака ж узяла шлюб з графам Ваўжынцам Путкамерам. Каля касьцёла знаходзяцца 4 магілы Булгакаў.
Найшоўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За часамі Другой сусьветнай вайны ў 1943 годзе касьцёл спалілі савецкія партызаны. У 1950-я гады помнік часткова ўзарвалі.
У 1995 годзе сьвятыню вярнулі каталікам, аднавіліся набажэнствы.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры сымбіёзнага барокава-клясыцыстычнага стылю (або клясыцызму[1]). Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка. Галоўны фасад з 6-калённым портыкам завяршаецца антаблемэнтам. З бакоў узвышаюцца дзьве 3-ярусныя купальныя вежы з трыкутным франтонам паміж імі.
У інтэр'еры часткова зьберагліся цыліндрычныя скляпеньні з распалубкамі, якія перакрываюць 3 нэфы. Алтарная частка аздабляецца росьпісамі на архітэктурныя матывы.
З тылу касьцёла ўмураваная фундацыйная табліца з гербам Юзафа Несялоўскага і яго жонкі з роду Масальскіх.
Пробашчы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- а. Януш Вітоўскі
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі і графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1878 г.
-
Т. Барэці, каля 1900 г.
-
Я. Булгак, 1911 г.
-
1914 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Галоўны фасад
-
Бакавы фасад
-
Надмагільная пліта кашталяна Несялоўскага на мурах касьцёлу
-
Магілы Булгакаў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001. С. 22.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл Сьвятой Ганны , Radzima.org
- Варонча: парафія п.н. св. Ганны, Гарадзенская Рыма-Каталіцкая Дыяцэзія на Беларусі — VII. Дэканат Наваградак