Касьцёл сьвятога Язафата Кунцэвіча (Расоны)
Выгляд
| храм | |
Касьцёл сьвятога Язафата Кунцэвіча | |
| Краіна | Беларусь |
| Мястэчка | Расоны |
| Адрас | вул. Савецкая, 28 |
| Каардынаты | 55°53′56″ пн. ш. 28°48′20″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | Рыма-каталіцкая царква |
| Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
| Будаваньне | 2005—2010 гады |
| Апошні плябан | Вячаслаў Барок[1] |
Касьцёл сьвятога Язафата Кунцэвіча на мапе Беларусі Касьцёл сьвятога Язафата Кунцэвіча | |
Касьцёл сьвято́га Язафа́та Кунцэ́віча — мураваны каталіцкі храм у мястэчку Расонах Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца на вуліцы Савецкай, 28.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Будаўніцтва касьцёлу распачалося ў 2005 року. 18 верасьня 2010 року біскуп віцебскі Уладзіслаў Блін на ўрачыстай сьвятой імшы асьвяціў касьцёл у гонар уніяцкага полацкага архібіскупа Язафата Кунцэвіча (1580—1623), кананізаванага каталіцкай царквой.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У абліччы храма прысутнічаюць элемэнты готыкі. У адну зь сьценаў умураваны фрагмэнт колішняга касьцёлу ў вёсцы Гарбачэва, які пры савецкай уладзе быў разбураны, а вежу ўпрыгожвае крыж зь яго ж[2].
Муры расьпісаныя сюжэтамі, якія ўзыходзяць да творчасьці італьянскага мастака Джота ды Бандонэ. Аўтарам фрэсак зьяўляецца маляр Уладзімер Кандрусевіч[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кроква, Васіль Касьцёл у Расонах Вандроўкі. Радыё Рацыя. Праверана 4 сьнежня 2020 г.
- ↑ Касьцёл сьвятога Язафата Кунцэвіча. Расонскі раён, г. п. Расоны Прыдзьвінскі край: гісторыя і сучаснасьць. Віцебская абласная бібліятэка імя Леніна. Праверана 4 сьнежня 2020 г.
- ↑ Лапато, Ілья (16 кастрычніка 2017) Мастак Уладзімір Кандрусевіч: «Мне імпануе, калі маё мастацтва дае штуршок да разважання» Інтэрвію. Catholic.by. Праверана 4 сьнежня 2020 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Расонскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1994. — 557 с. ISBN 5-85700-118-8.
- Ірына Жарнасек. Варта паехаць у Расоны // Ave Maria : часопіс. — 2011. — № 12 (201). — С. 28—29.
- Ірэна Задарожная. Таямнічая дарога да сьвятыні // Ave Maria : часопіс. — 26 лютага 2010. — № 11 (188).