Касьцёл Сьвятой Барбары (Віцебск)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятой Барбары
| |
![]() Касьцёл Сьвятой Барбары
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Віцебск |
Каардынаты | 55°12′04.05″ пн. ш. 30°10′50.54″ у. д. / 55.201125° пн. ш. 30.1807056° у. д.Каардынаты: 55°12′04.05″ пн. ш. 30°10′50.54″ у. д. / 55.201125° пн. ш. 30.1807056° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока і нэараманскі стыль |
Аўтар праекту | Віктар Юноша-Пятроўскі |
Дата заснаваньня | 1785, 1885 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятой Барбары на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Сьвятой Барбары | |
![]() |
Касьцёл Сьвятой Барбары — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Віцебску. Знаходзіцца на гістарычнай Гарадоцкай шашы[a]. Дзейнічае. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першыя зьвесткі пра парафію паходзяць з 2-й паловы XVIII ст., калі ў 1783 годзе павятовы маршалак Антоні Косаў фундаваў каля каталіцкіх могілак невялікі касьцёл. У 1785 годзе арцыбіскуп магілёўскі Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч асьвяціў яго ў гонар Сьвятой Барбары, апякункі добрай сьмерці. У 1884—1885 гадох касьцёл істотна разбудавалі (інжынэр-архітэктар В. Пятроўскі).
У 1922 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл. Помнік пацярпеў у Другую сусьветную вайну. У 1990—1993 гадох праводзілася рэстаўрацыя, па якой будынак вярнулі каталікам.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Помнік архітэктуры барока і нэараманскага стылю. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка. Галоўны фасад вылучаюць дзьве 2-ярусныя вежы, першы ярус 4-гранны, другі — 6-гранны. Паміж вежамі разьмяшчаецца трыкутны франтон на шырыню цэнтральнага нэфа. У аздобе сьвятыні шырока выкарыстоўваецца дэкаратыўная цэгла: карнізныя паяскі, геамэтрычны малюнак у завяршэньні ярусаў вежы і інш.
Унутры нэфы перакрываюцца цыліндрычным скляпеньнямі з распалубкамі. Паводле інвэнтару 1922, уздоўж бакавых сьценаў разьмяшчаліся 14 стацыяў «Крыжовага шляху Хрыста», на хорах меўся арган[1].
Вакол касьцёла агароджа, побач капліца.
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Старыя здымкі
Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Сучасны стан
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ленінградзкая, 27
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 212Г000053 |
Касьцёл Сьвятой Барбары (Віцебск) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Віцебск — парафія Сьвятой Барбары. Catholic.by (4.10.2011). Праверана 21.03.2013 г.