Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (Опса)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Краіна Беларусь
Вёска Опса
Каардынаты 55°32′30″ пн. ш. 26°49′32″ у. д. / 55.54167° пн. ш. 26.82556° у. д. / 55.54167; 26.82556Каардынаты: 55°32′30″ пн. ш. 26°49′32″ у. д. / 55.54167° пн. ш. 26.82556° у. д. / 55.54167; 26.82556
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Віцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэаготыка
Дата заснаваньня 1887
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля — помнік архітэктуры другой паловы XIX стагодзьдзя ў Опсе. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку. Дзейнічае. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл па пажары, 1928 г.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы касьцёл у Опсе збудавалі каля 1500 году. Наступны драўляны касьцёл збудавалі ў 1768 годзе.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл, да 1939 г.

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Опса апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. У 1886 годзе драўляны будынак касьцёла згарэў. У 1887 годзе з фундацыі Ядвігі Цеханоўскай скочылася будаваньне новага муравага касьцёла.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1949 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі пад сховішча. У 1990 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інтэр’ер касьцёла

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Галоўны фасад аздабляецца парталам з вімпэргам, невялікім акном-ружай, аркатурай, паскам у выглядзе парэбрыка. Вежа з шатровым завяршэньнем выступае за роўніцу фасада. Алтарная частка завяршаецца гранёнай апсыдай, сымэтрычна зь яе бакоў разьмяшчаюцца нізкія закрысьціі.

Вакол касьцельнага цьвітнара агароджа з цэглы і бутавага каменю. Побач знаходзіцца будынак плябаніі, узьведзены адначасна з касьцёлам[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213Г000207