Перайсьці да зьместу

Касьцёл Сьвятога Юрыя (Сваятычы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Юрыя
Касьцёл Сьвятога Юрыя
Касьцёл Сьвятога Юрыя
КраінаБеларусь
ВёскаСваятычы
Каардынаты53°08′40,30″ пн. ш. 26°20′50,60″ у. д.HGЯO
КанфэсіяКаталіцкая царква
ЭпархіяПінская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльампір[d]
Аўтар праектуПётр Айгнер[d]
Касьцёл Сьвятога Юрыя на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Юрыя
Касьцёл Сьвятога Юрыя
Касьцёл Сьвятога Юрыя
Касьцёл Сьвятога Юрыя на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Юрыя — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Сваятычах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка каля сядзібы Чапскіх, на гістарычнай Касьцельнай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры ампіру.

Мураваны касьцёл у Сваятычах збудавалі ў 1825 годзе на сродкі Чапскіх. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1864 годзе расейскія ўлады гвалтоўна зачынілі касьцёл, які перарабілі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царвы).

У 1920 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі будынак касьцёла каталікам. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У 1990 годзе будынак касьцёл зноў вярнулі каталікам, пачалося яго аднаўленьне.

Помнік архітэктуры ампіру. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам. Да алтарнай частцы далучаюцца бакавыя нізкія закрысьціі пад 1-схільнымі пакрыцьцямі. Фасад вылучаецца дарычным 2-калённым з бакавымі антамі портыкам-лёджыяй з трыкутным франтонам на фоне высокага атыка з 2-гранным ступеньчатым шчыпцом у завяршэньні. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца высока ўзьнятымі паўкруглымі вокнамі-люкарнамі і пілястрамі ў прасьценках, апярэзваюцца карнізам на дэнтыкулах. Пад будынкам месьціцца крыпта-пахавальня.

Перад касьцёлам стаіць мураваная званіца — 4-гранная 2-ярусная вежа пад шатровым дахам. Ніжні ярус глухі з прастакутным уваходным праёмам, другі — раскрываецца аркавымі прасьветамі, дэкаруецца кутнімі пілястрамі і апярэзваецца карнізам на дэнтыкулах[1]

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Арлоўская, 36.
  1. Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 326.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]